Знай свой край

Знай свой край

Высокае. Сядзіба Макшыцкіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобл., Аршанскі р., Высокае.

0

252

06.10.2024

Апісанне

У Аршанскім раёне недалёка ад перасячэння трасы М1 з Аршана – Віцебскай трасай знаходзіцца мястэчка Высокае. Калі будзеце ехаць з Воршы, то завярнуць можна прама з віцебскай трасы – праехаць праз усё мястэчка і вы апынецеся каля былой сядзібы Макшыцкіх за якой пабачыце парк. Сядзіба прыйшла ў апошнія гады ў заняпад, але захавала сваю архітэктурную прыгажосць.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Батанічны

Батанічны

З дзецьмі

З дзецьмі

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.64366631
Даўгата: 30.4305875

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.10.2024

Высокае. Сядзіба Макшынскіх

Сядзіба Макшыцкіх пабудавана на мяжы 19 – 20 стагоддзяў ў архітэктурным сталі неакласіцызму. У розныя часы мясцовы фальварак належыў некалькім уладальнікам, якія ў Высокім заснавалі завод і фабрыку. У пачатку 20 стагоддзя новымі гаспадарамі сталі Макшыцкія. Летам 1928 года ў сядзібе адбылася буйная палітычная падзея – тут праходзіў І з'езд Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку сядзібы была школа, а потым інтэрнат. Затым гэта быў жылы дом для настаўнікаў. Пасля пажару частка драўлянага будынка згарэла і ў сучасны момант неабходна тэрміновая рэстаўрацыя. Будынак сядзібы мураваны двухпавярховы, да якога быў прыбудаваны аднапавярховы драўляны флігель. На галоўным фасадзе будынка пяцігранны эркер са стрэльчатымі вокнамі. Каля сядзібы знаходзіцца пейзажны парк вакол невялікага ручая. Плошча парка каля 5 гектараў.

Каментары

Усяго каментароў: 0