Знай свой край

Знай свой край

Лынтупы. Сядзіба Бішэўскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г.п. Лынтупы

0

428

19.06.2024

Апісанне

Лынтупы - пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці на самай мяжы з Літвой. Адной з галоўных славутасцяў пасёлка з'яўляецца помнік архітэктуры, які захаваўся з канца ХІХ стагоддзя - палац пана Юзэфа з роду Бішэўскіх, якія валодалі пасёлкам з 1854 па 1939 год.
Юзэф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац па праекце польска-літоўскага архітэктара Тадэвуша Раствораўскага, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі. У гаспадарчай частцы былі бровар, спіртзавод (ён захаваўся), вежа-капцільня (якая намалявана на гербе Лынтуп) і іншыя гаспадарчыя пабудовы.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Паркавая зона

Паркавая зона

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Месцазнаходжанне

Шырата: 55.05192581
Даўгата: 26.30590274

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

С Н

19.06.2024

Лынтупы. Сядзіба Бішэўскіх.

Сядзіба Бішэўскіх у Лынтупах - былы панскі палац і помнік архітэктуры канца XIX стагоддзя. З 1854 г. па 1939 г. мястэчкам Лынтупы валодалі шляхетныя памешчыкі Бішэўскія.

З будаўніцтвам сядзібы ў Лынтупах звязана гісторыя пра непадзеленае каханне. Пан Юзэф Бішэўскі быў шалёна закаханы ў французскую актрысу. Юзэф прасіў яе выйсці за яго замуж, але тая сказала, што не адкажа ўзаемнасцю, пакуль ён не пабудуе шыкоўны палац. На радасцях, памешчык звярнуўся да вядомага ў той час архітэктара Тадэвуша Раствораўскага. У 1907 годзе пра праект Раствораўскага быў пабудаваны цудоўны беласнежны двухпавярховы палац у стылі эклектыкі.

Палац асіметрычны, мае 2 паверхі, галоўнай дамінантай выступае вуглавая трохпавярховая вежа чатырохкутная ў плане. Галоўны ўваход дапоўнены верандай з 6 калонамі і 2 вуглавымі пілястрамі дарычнага ордэра. Пры гэтым дах веранды служыць балконам, дзе ўсталяваныя 4 пілястры, патопленыя ў фасад, ужо карынфскага ордэра. Вокны сядзібы апраўлены ліштвой, на другім паверсе віднеюцца сандрыкі , на першым паверсе ліштва дапоўнена замкавым каменем. Першы паверх цалкам руставаны, а на другім рустоўка бачная па кутах.

На будаўніцтва замка патрачана нямала сіл і рэсурсаў. Кожны пакой у палацы быў па-свойму ўнікальным, не падобным на іншыя - усё бліскала багаццем і арыгінальным дэкорам. У шматлікіх залах замка адпачывалі і весяліліся госці Юзэфа Бішэўскага, якія параўноўвалі палац з італьянскай вілай. У шыкоўным будынку была прадумана каналізацыя і цэнтральнае ацяпленне.

Побач з панскім домам Бішэўскага ў адзіным стылі ўзведзены гаспадарчыя пабудовы, бровар, арачны мост і цагляны храм. Тэрыторыю сядзібы дапоўнілі гранітнай лесвіцай і мармуровымі скульптурамі. Шыкоўная сядзіба размяшчалася на востраве, сярод выкапаных сажалак, якія злучаліся паміж сабой каналамі. Вакол палаца быў разбіты цудоўны парк з рэдкіх парод дрэў і кустоў, устаноўлены прыгожыя альтанкі. У парку пабудавалі амфітэатр, у якім часта арганізоўвалі музычныя вечарыны для шляхты і сялян. Панскі палац меў два выхады - да сажалкі і парку. Аднак капрызная францужанка не ацаніла намаганняў Юзэфа Бішэўскага і не стрымала абяцанне, а засмучаны памешчык так і застаўся халасцяком. Сам ён не жыў у палацы, а туліўся побач у драўлянай хатцы. У замак часта прыязджалі госці і ладзілі там шумныя вечарыны.

З пачаткам Другой сусветнай вайны Бішэўскі быў вымушаны ўцякаць з радавога маёнтка. Пагаворвалі, што ён схаваў недзе ў палацы свае каштоўнасці, таму ў наступныя гады скарбашукальнікі літаральна расцягвалі па кавалачках сядзібу, але так нічога і не знайшлі. Пазней у палацы размяшчаўся спіртзавод, а потым нейкі час школа.

Сядзіба Бішэўскіх у Лынтупах доўга стаяла закінутай, стала хутка разбурацца, парасла дрэвамі і хмызнякамі. У 2010-м годзе ўчастак з руінамі выкупіла прыватная кампанія, і зараз там вядуцца аднаўленчыя працы. У далейшым на тэрыторыі былога панскага маёнтка плануецца адкрыццё гатэля ці турыстычнай базы адпачынку.

Каментары

Усяго каментароў: 0