Юндзілы. Царква Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Юндзілы.
Апісанне
У мястэчку Юндзілы Пружанскага раёна ёсць невялікая драўляная праваслаўная царква Пятра і Паўла. Храм быў пабудаваны ў 19 стагоддзі ў традыцыях палескага народнага драўлянага дойлідства. Складаецца храм з двух асноўных частак. Побач узведзена невысокая драўляная званіца. Каля царквы ёсць камень – следавік, які згодна народнага падання, мае адбітак нагі самой Багародзіцы. Такія валуны на Беларусі маюць магічную лекавую сілу.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Юндзілы. Царква Пятра і Паўла
У Пружанскім раёне, як ехаць з Ружанаў на Слонім па трасе ёсць паварот на права на мястэчка Юндзілы.
За мястэчкам на поўдзень пару сот метраў у пералеску стаіць невялікая драўляная царква Пятра і Паўла.
Даследчыкі мяркуюць, што назва мястэчка паходзіць ад балцкага слова. У самім мястэчку ёсць брацкая магіла савецкіх воінаў. А паміж Юндзіламі і невялікай вёскай Болты знаходзіцца праваслаўная Пятрапаўлаўская царква.
Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў традыцыях беларускай драўлянай палескай школы. Складаецца храм з двух асноўных частак: малітоўнай залы і трохгранай апсіды. Да галоўнага фасада прыбудаваны невялікі прытвор. У бакавых сценах знаходзіца па два чатырохкутных вакна. Перад царквой зроблена вывысокая двухярусная вежа – званіца, якая трымаецца на чатырох слупах.
Каля царквы ёсць унікальны помнік прыроды і гісторыі – гэта камень – следавік.
З даўніх часоў на Беларусі такія камяні надзялялі звышсілай і верылі ў іх Боскае паходжане. Паводле падання гэту царквушку пабудавалі тут менавіта дзякуючы гэтаму камню – следавіку на якім лічыцца застаўся адбітак ступні самой Багародзіцы. І яшчэ ёсць народная прыкмета, што тая вада ад дажджу, што збіраецца ў адбітку на следавіку мае лекавыя – гаючыя якасці і ёй можна вылякаваць розныя хваробы. Напрыклад, калі вочы памыць, то пройдзе хвароба вачэй.