Знай свой край

Знай свой край

Бусяж. Успенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Бусяж.

0

100

30.01.2025

Апісанне

У Івацэвіцкім раёне ў мястэчку Бусяж ёсць мураваная праваслаўная Успенская царква. Храм узведзены ў 18 стагоддзі і належыў спачатку ўніяцкім вернікам. У часы Расійскай імперыі будынак перадалі праваслаўным. Помнік узведзены ў стылі барока. Галоўны фасад упрыгожвае баракальны фігурны франтон. Інтэр'ер зальнага тыпу з драўляным іканастасам. Перад храмам ёсць мураваная званіца. Вакол узведзена мураваная агароджа. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.82277465
Даўгата: 25.14100471

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.01.2025

Бусяж. Успенская царква

У мястэчку Бусяж Івацэвіцкага раёна ёсць мураваная праваслаўная Успенская царква. Упершыню Бусяж сустракаецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У тыя часы гэта было Навагрудскім ваяводствам Слонімскага павета.

 У 1645 годзе маёнтак быў ва ўладанні Альбрэхта Праслаўскага, а затым  належыў Яну Мялешку, які займаў пасаду маршалка слонімскага. Праз нейкі час маёмасць перайшла да магната Казіміра Льва Сапегі.

Недзе ў гэты час была пабудавана драўляная царква і ў  1773 - 1779 годзе на месцы старога храма пабудавалі мураваную ўніяцкую царкву. Пры храме кожны жнівень улетку праводзіўся кірмаш. Святыня належыла манахам картэзіянцам – гэта ордэн, які быў заснаваны ў 11 стагоддзі. У часы Расійскай імперыі пасля забароны ўніяцтва ў 1839 годзе храм ад уніятаў перадалі праваслаўным вернікам у 1840 годзе. Учас Вялікай Айчыннай вайны помнік быў пашкоджаны.

Царква ўзведзены ў стылі позняга барока. Асноўны аб'ём у плане мае прамавугольнік. Галоўны фасад упрыгожаны фігурным барочным франтонам, валютамі, пілястрамі і мае развіты антамблемент. Над фасадам узвышаецца вежа – званіца. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана чатырохгранная апсіда. Інтэр'ер зальнага тыпу. Перад царквой двухярусная мураваная чацверыковая вежа – званіца. Тэрыторыя царквы абнесена мураванай агароджай.

Каментары

Усяго каментароў: 0