Знай свой край

Знай свой край

Мізгіры. Царква Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Мізгіры.

0

36

13.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне ў мястэчку Мізгіры пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі па тыпавому праекту. Складаецца будынак з асноўных 4 архітэктурных частак. Вакол храма ўзведзена мураваная каменная агароджа. Перад храмам знаходзіцца мураваная брама. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.86249038
Даўгата: 25.06505167

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

13.02.2025

Мізгіры. Царква Пятра і Паўла

У мястэчку Мізгіры Слонімскага раёна пабудавана мураваная праваслаўная царква Святых Пятра і Паўла.

 Храм узведзены на мясцовых могілках крыху ў бок ад самога паселішча. Царкву пабудавалі ў часы Расійскай імперыі ў 1886 годзе. Раней тут быў стары драўляны храм. У савецкія часы царкву зачынілі. Перадалі святыню праваслаўным вернікам у апошнія гады існавання Савецкага Саюза. У 1988 годзе пачаўся рамонт будынка. У 1990 годзе храм зноў пачаў працаваць.

 Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі.

 Будынак складаецца з чатырох асноўных кананічных частак паводле падоўжанай восі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе мураванага ганка пад двухсхільным дахам на двух мураваных слупах, як у старажытнарускіх храмах. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца. Вежа завершана васьміграным барабанам і невялікім купалам – цыбулінай. Трапезная накрыта двухскатным дахам. Над асноўным аб'ёмам знаходзіцца васьмігранны барабан і купал – цыбуліна. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана прамавугольная апсіда. У царкве ў бакавых сценах і ў званіцы маюцца паўцыркулярныя аконныя праёмы.

Перад царквой пабудавана мураваная трохпралётная мураваная брама. Вакол храма ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0