Знай свой край

Знай свой край

Вавулічы. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Вавулічы.

0

93

21.01.2025

Апісанне

У мястэчку Вавулічы Драгічынскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы. У 19 стагоддзі ў інтэр'еры быў усталяваны драўляны іканастас з царскімі брамамі, якія выкананы з саломы. Гэты ўнікальны рарытэт зараз знаходзіцца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Помнік узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Перад царквой пабудавана драўляная званіца. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.21870004
Даўгата: 25.35871678

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.01.2025

Вавулічы. Царква Раства Багародзіцы

У цэнтры мястэчка Вавулічы Драгічынскага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы.

Першае ўпамінанне ў гістарычных крыніцах адносіцца да 1445 года часоў Вялікага Княства Літоўскага. У 1452 годзе мястэчка каралём польскім і вялікім князем літоўскім Казімірам было перададзена князю пінскаму Юрыю разам з некалькімі іншымі мястэчкамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У час Першай сусветнай вайны значная частка жыхароў Вавуліч апынулася ў бежанцах.

Самай галоўнай гістарычнай славутасцю і гонарам мястэчка з'яўляецца праваслаўны храм 18 стагоддзя, які пабудаваны на перакрыжаванні галоўных вуліц. Царква пабудавана ў 1737 годзе і была перабудавана ў 1830 – я гады ў перыяд Расійскай імперыі. Першапачаткова храм, худчэй за ўсё, належыў уніяцкім вернікам, а ў 19 стагоддзі перайшоў да праваслаўных.

 У інтэр'еры храма ў 1830 – я гады быў усталяваны драўляны іканастас з унікальнымі  царскімі брамамі, якія выкананы з саломы, якія зараз знаходзяцца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Таксама ў музеі знаходзіцца абраз 18 стагоддзя «Раства Багародзіцы». Затым быў распрацаваны новы іканастас архітэктарам з Брэста Мсціславам Барташэўскім напрыканцы 19 стагоддзя. Будынак складаецца з двух асноўных частак: малітоўная зала і апсіда

Каментары

Усяго каментароў: 0