Знай свой край

Знай свой край

Дзераўная. Царква Ввятой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Дзераўная.

0

68

12.02.2025

Апісанне

У Слонімскім раёне ў мястэчку Дзераўная ёсць драўляная праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі на месцы старой царквы, якая была пабудавана ў 18 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Царква складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1964 годзе царкву зачынілі, а царкоўныя рэчы вывезлі. Напрыканцы існавання СССР храм вярнулі праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.19692359
Даўгата: 25.47468108

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Дзераўная. Царква Святой Троіцы.

У мястэчку Дзераўная Слонімскага раёна знаходзіцца драўляная царква Святой Троіцы. Згодна гістарычных крыніц упершыню царква ў Дзераўной упамінаіцца ў дакументах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1745 годзе.


Старажытны храм быў драўляны, з трыма купаламі і ў плане меў форму крыжа. У такім стане храм дайшоў да 1836 года. Будынак ужо быў вельмі стары і царкву прыйшлося разабраць і пабудаваць новую святыню. За сродкі мясцовага ўладальніка сядзібы графа Цімена новая царква была ўзведзена ў тым жа годзе. Храм пабудавалі на старых падмурках і пры ўзвядзенні святыні выкарыстаны былі прыгодныя матэрыялы ад старога храма.


 Царкву пабудавалі невялікую, бо меркавалася, што ў хуткім часе будзе створана новая мураваная праваслаўная царква. Новую мураваную царкву залажылі і пачалі будаваць сцены храма. Але раптоўная смерць графа спыніла будоўлю. Сядзіба перайшла ў рукі да іншых гаспадароў і царкву не дабудавалі. Драўляны храм у 1878 годзе адрамантавалі за грошы прыхаджан. Былі да храма прыбудаваны вежа – званіца і драўляны прытвор.


Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы. У 1926 годзе на царкве быў адрамантаваны дах і пакрыты цынкавай жэсцю. Пасля вайны царкву зачынілі. А ў 1989 годзе зноў будынак перадалі вернікам

Каментары

Усяго каментароў: 0