Знай свой край

Знай свой край

Люшнева. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкага района, Люшнева.

0

76

01.02.2025

Апісанне

У Баранавіцкім раёне ў мястэчку Люшнева пабудавана мураваная праваслаўная царква. Першы храм быў узведзены яшчэ ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 1865 годзе была пабудавана ў цэнтры мястэчка Свята–Успенская мураваная царква. Помнік створаны ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Будынак узведзены па тыпавому праекту і складаецца з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае. Перад храмам мураваная брама.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.23500869
Даўгата: 25.70955693

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Люшнева. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

У цэнтры мястэчка Люшнева Баранавіцкага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы.


Упершыню Люшнева ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 16 стагоддзя. У гэтыя часы належыла магнатам Сапегам, і была пабудавана першая царква са званіцай.

Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай 1793 года знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі. Было часткай Навагрудскага ўезда спачатку Слонімскай губерніі, потым Літоўскай і Гродзенскай. У перыяд 1921-1939 гадоў у Польскай дзяржаве.


У 1865 годзе была пабудавана ў цэнтры мястэчка Свята–Успенская мураваная царква. Помнік створаны ў рэтраспектыўна–рускім стылі. Будынак узведзены па кананічным канонам па тыпавому праекту і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.


Над прытворам надбудавана двухярусная вежа-званіца: чацвярык на чацвярыку. Асноўны аб'ём квадратны ў плане і над ім узвышаецца на невялікім круглым барабане купал–цыбуліна. У апошнія гады будынак адрамантаваны. Тэрыторыя побач з храмам добраўпарадкавана. Перад царквой узведзена мураваная брама.

Каментары

Усяго каментароў: 0