Палонка. Царква Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Палонка.
0
64
03.02.2025
Апісанне
У мястэчку Палонка Баранавіцкага раёна пабудавана праваслаўная царква Святога Мікалая. Спачатку на гэтым месцы быў каталіцкі касцёл і манастыр дамініканцаў, які пабудавалі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 19 стагоддзі манастыр зачынілі і на тым месцы пабудавалі праваслаўную царкву Параскевы Пятніцы, якую разабралі ў 1924 годзе, бо будынак спарахнеў. У 1937 годзе пабудавалі новы драўляны праваслаўны храм, які асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм зачынялі ў савецкія часы. Пасля развала СССР храм вярнулі вернікам. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае. Храм складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.14943659
Даўгата: 25.7096855
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
03.02.2025
Палонка. Царква Святога Мікалая.
У мястэчку Палонка Баранавіцкага раёна знаходзіцца драўляная царква Святога Мікалая.
Мястэчка ўпершыню сустракаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Было ўласнасцю Яна Літавора Храптовіча, затым княжаскага рода Сангушкаў–Несухоежскіх, і іншых гаспадароў. Знаходзіцца на старым Варшаўскім тракце паміж мястэчкам Новая Мыш і горадам Слонім.
У часы Вялікага Княства ў мястэчку быў пабудаваны каталіцкі дамініканскі манастыр. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца драўляная царква Святога Мікалая, дагэтуль быў храм Параскевы Пятніцы. Манастыр дамінікаканцаў і касцёл былі зачынены ў часы Расійскай імперыі, і на гэтым месцы пабудавалі драўляную праваслаўную царкву Параскевы Пятніцы ў 1880 годзе. Храм быў узведзены ў рэтраспектыўна–рускім стылі з трохярусная званіцай.
Царкву разабралі ў часы Польскай дзяржавы ў 1924 годзе, бо будынак драўляны спарахнеў, і неабходны быў капіальны рамонт, або новы храм. Новую царкву асвяцілі ў 1937 годзе ў гонар Святога Мікалая. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі ў 1960–я гады, і перадалі вернікам будынак толькі напрыканцы існавання Савецкага Саюза. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Каментары
Усяго каментароў: 0