Усялюб. Сядзіба О'Руркаў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Уселюб.
0
52
05.02.2025
Апісанне
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Усялюб ёсць сядзіба О'Руркаў. Сядзіба стваралася ў стылі класіцызму ў 19 – пачатку 20 стагоддзя. Быў драўляны палац, гаспадарчыя пабудовы, капліца – усыпальніца і парк з сажалкай. Да нашага часу захаваўся парк з сажалкай, які мае статус помніка прыроды, капліца і некалькі гаспадарчых пабудоў. Капліца ў стылі класіцызму адрамантавана ў апошнія гады.
Катэгорыі

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Крушня

Гістарычнае

На рэстаўрацыі
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.72101454
Даўгата: 25.80293483
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.02.2025
Усялюб. Сядзіба О'Руркаў
У мястэчку Усялюб Навагрудскага раёна ёсць некалькі старажытных культавых будынкаў і помнікаў гісторыі і архітэктуры. Да нашага часу захавалася сядзіба і парк роду О'Руркаў.
На беразе невялікай рачулкі Плісы ў 19 стагоддзі была пабудавана сядзіба Іосіфам О'Руркам у стылі класіцызму. З усходу каля сядзібы была пабудавана капліца – усыпальніца роду О'Руркаў.
Да палацу вяла пад'яздная алея. Парк пейзажнага стылю складае прыкладна дзесяць гектараў, дзе былі сцежкі і алеі. Налічваецца больш трыцаці відаў дрэў і дэкаратыўных кустоў. Ёсць таксама экзоты.
Парк мае статус помніка прыроды рэспубліканскага значэння.
Да 1939 года да прыходу савецкай улады гаспадаром сядзібы быў граф Карл Мар'ян Аляксандр О'Рурк (1864 – 1946). Драўляны палац да нашага часу не захаваўся. Ёсць некалькі гаспадарчых будынкаў і капліца – усыпальніца.
Капліца пабудавана ў 1837 годзе ў стылі класіцызму. Галоўны фасад упрыгожаны чатырма калонамі дарычнага ордэра і завершаны трохкутным франтонам. У апошнія гады храм адрамантаваны
Каментары
Усяго каментароў: 0