Знай свой край

Знай свой край

Уселюб. Царква Святога Міхаіла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі раён, Уселюб.

0

56

05.02.2025

Апісанне

У Навагрудскім раёне ў мястэчку Уселюб пабудавана каменная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Міхаіла. Калі храм быў першапачаткова пабудаваны і каму належаў дакладна невядома, магчыма, што уніятам. У 19 стагоддзі баракальная царква была перабудавана і ёй нададзены рысы рэтраспектыўна-рускага стылю. У інтэр'еры маецца іканастас і абраз 18-га стагоддзя «Вялікапакутніца Варвара». Каменная брама-званіца перад храмам пабудавана з бутавага каменя. Тэрыторыя царквы акружаная каменнай агароджай. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.71958611
Даўгата: 25.79394407

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.02.2025

Уселюб. Царква Святога Міхаіла

Па шляху з Навагрудку на Іў'е ў Навагрудскім раёне знаходзіцца старажытнае мястэчка Усялюб. У мястэчку захавалася некалькі культавых будынкаў і гістарычных мясцін.

У цэнтры мястэчка пабудавана праваслаўная царква Святога Міхаіла.  Царква была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі на месцы больш старажытнага храма, які быў узведзены ў 1630 годзе. Царква спачатку, мабыць, належыла ўніяцкім вернікам. У гады Расійскай імперыі ў 1840 – х гадах храм перабудавалі. За сродкі прыхаджан у 1884 годзе пабудавана двухярусная  мураваная вежа – званіца. Храм узведзены на месцы старажытных могілак, дзе захавалася некалькі дзясяткаў пахаванняў і сярод іх княгіні Сафіі Далгарукавай. Царква пабудавана ў стылі барока з элементамі рэтраспектыўна - рускагага стылю. Складаецца будынак з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і апсіды.

Над фасадам надбудавана двухярусная вежа васьмярык на чацвярыку. Завяршае вежу васьмігранны барабан і купал – цыбуліна. Будынак накрыты двухсхільным дахам. У апошнія гады будынак адрамантаваны

Каментары

Усяго каментароў: 0