Лоўчыцы. Мячэць
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Лоўчыцы.
0
56
05.02.2025
Апісанне
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Лоўчыцы захавалася адна з самых старых мячэцей на Беларусі. Першы мусульманскі храм тут быў заснаваны ў 15, або 16 стагоддзі. Мячэць некалькі разоў перабудоўвалася. У савецкія часы храм быў зачынены і перадалі яго вернікам толькі ў 1990- я гады. Пасля рамонту святыню адчынілі ў 2002 годзе. Помнік знаходзіцца на ўзгорку побач з мясцовымі татарскімі могілкамі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6123202
Даўгата: 25.75478632
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.02.2025
Лоўчыцы. Мячэць
У мястэчку Лоўчыцы Навагрудскага раёна ёсць драўляная мячэць. Каб патрапіць у мястэчка вам трэба ехаць з Навагрудка на Бярозаўку і павярнуць у левы бок на Католышы і Лоўчыцы. Храм знаходзіцца на ўзвышшы, на пагорку на мясцовых татарскіх могілках. Каб падыйсці да храма неабходна ўзбірацца па прыступках на пагорак.
Мячэць у Лоўчыцах лічыцца адной з самых старых на Беларусі і была заснавана ў 1420 годзе. Па некаторым іншым крыніцам першая мячэць тут была пабудавана недзе ў 1530 – я гады, калі мястэчкам валодаў князь Муртаза Багатырэвіч. У 18 стагоддзі пасаду мулы ў Лоўчыцах па спадчыне пераходзіла ў сям'і Асановічаў. У савецкія часы мячэць не выкарыстоўвалася і будынак прыйшоў у заняпад.
Некалькі год таму помнік адрамантавалі. Памянялі дах. Будынак храма драўляны, у плане прамавугольны, які накрыты вальмавым дахам. Каля помніка на пагорку знаходзіцца мізар – мусульманскія татарскія могілкі. Даследчыкі лічаць, што самыя старыя пахаванні на тутэйшых могілках адносяцца да 16 стагоддзя. Захавалася шмат надмагільных пліт з выявай полумесяца. І зараз тут таксама адбываюцца пахаванні мусульман і на некаторых надмагільных помніках надпісы зроблены на рускай і арабскіх мовах. Мясцовыя могілкі для мусульман Беларусі з'яўляюцца месцам паломніцтва.
Каментары
Усяго каментароў: 0