Знай свой край

Знай свой край

Вераскова. Сядзіба Дыбоўскіх і Брахоцкіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Вераскова.

0

63

05.02.2025

Апісанне

У мястэчку Вераскова Навагрудскага раёна знаходзіцца сядзіба Дыбоўскіх – Брахоцкіх 19 – пачатку 20 стагоддзя. Палац узведзены ў 19 стагоддзі ў стылі барока, а потым перабудаваны ў стылі класіцызму. У палацы захоўваліся партрэты Брахоцкіх, бібліятэка і архіў. Будынак захаваўся часткова. Ёсць парк і некалькі гаспадарчых будынкаў.

У 19 стагоддзі ўзведзена капліца Пятра і Паўла. Капліца мураваная 10 на 8 метраў будынак. Захавалася пахаванне Ганны Брахоцкай 19 стагоддзя. Пасля вайны храм зачынілі. У 1989 годзе перадалі вернікам. Будынак адрамантавалі. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.75644711
Даўгата: 25.90438489

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.02.2025

Вераскава. Сядзіба Дыбоўскіх і Брахоцкіх

У мястэчку Вераскава Навагрудскага раёна ёсць сядзіба і мураваная царква Пятра і Паўла.

 Мястэчка спачатку  ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага належыла роду Няміраў. У 1558 годзе кароль Сігізмунд ІІ Аўгуст пацвердзіў Нямірам на валоданне мястэчкам.

У пачатку 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі Вераскава належыць роду Дыбоўскіх. З 1840 года маёнткам валодае з роду Дыбоўскіх Хелена Брахоцкая. Ёй належыла ў гэты час 5280 дзесяцін зямлі. У маёнтку мелася два млыны і тры карчмы. Яе муж Уладзіслаў Брахоцкі за ўдзел у анцірасійскім паўстанні быў сасланы. Пасля сылкі ў Сібір вярнуўся ў 1874 годзе ў Вераскава і пражыў тут усё сваё жыццё. У пачатку 20 стагоддзя маёнтак належыў Уладзіславу Аляксандравічу Брахоцкаму, які быў пляменнікам Уладзіслава. Ён пабраўся шлюбам з Соф'ей Моль, якая была дачкой графа Эмануіла Моль. Апошні гаспадар маёнтка быў іх сын Станіслаў Брахоцкі, які быў ваенным афіцэрам.

Сядзібу Дыбоўскія пабудавалі ў стылі барока. У 19 стагоддзі Уладзіслаў Брахоцкі перабудаваў будынкі ў стылі класіцызму. Палац мураваны двухпавярховы быў пашыраны з дабудовай драўляных крылаў. Была пабудавна высокая двухярусная вежа і дзве маленькія вежачкі. Побач знаходзіўся рэгулярны парк.У 19 стагоддзі па праекту італьянскага архітэктара Брахоцкія пабудавалі капліцу ў стылі класіцызму. 

Каментары

Усяго каментароў: 0