Навагрудак. Беларуская гімназія
Славутасьць
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудак, вул. Сечко, 1.
0
51
04.02.2025
Апісанне
У Навагрудку ў першай палове 20 стагоддзя працавала беларуская гімназія, дзе навучаліся і працавалі многія выбітныя беларускія дзеячы. Гімназію адчынілі ў 1919 годзе і зачынілі ў часы Польскай дзяржавы ў 1934 годзе. Адчынілі ўстанову зноў з прыходам савецкай улады ў 1939 годзе і дырэктарам тут працаваў вядомы навуковец і грамадскі дзеяч Барыс Кіт (1910 – 2018). Будынак захаваўся да нашага часу і зараз тут працуе СШ № 1 горада Навагрудка.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.61264779
Даўгата: 25.82196947
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Навагрудак. Беларуская гімназія
У горадзе Навагрудак захаваўся будынак былой Беларускай гімназіі, якая прававала ў часы Польскай дзяржавы. Гімназія была адчынена ў 1919 годзе. Пасля Рыжскага міру 1921 года на тэрыторыі Польскай дзяржавы. Першым дырэктарам быў Ян Цеханоўскі, якога абралі бацькі вучняў. Установа адукацыі існавала за сродкі Бацькоўскага камітэта. Спачатку накірунак навучання быў гуманітарны, дзе вывучаліся мовы: беларуская і польская, нямецкая і французская, а таксама, як факультатыў вывучалі лацінскую мову. Паступова пачаў развівацца матэматычна – прыродазнаўчы накірунак.
Пры ўстанове працавалі розныя гурткі: па беларусазнаўстве, сусветнай літаратуры і прыродазнаўстве, харавы і музычныя гурткі, гімназічны аркестр і хор. Вучні для паглыблення ведаў па беларускай мове складалі слоўнік да твораў пісьменніка Ядвігіна Ш, збіралі фальклор, займаліся зборам і вывучэннем мясцовай флоры і фаўны, распрацоўвалі тэрміналогію. Выдаваўся вучнямі рукапісны часопіс «Жаваранак». Летам 1934 года беларуская гімназія была прымусова зачынена па загаду польскіх уладаў і многія вучні перавяліся ў мясцовую Польскую гімназію імя Адама МІцкевіча. Частка гімназістаў перавялася ў Віленскую беларускую гімназію. Пасля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе праца беларускай гімназіі была адноўлена. Дырэктарам быў выбітны навуковец Барыс Кіт (1910 – 2018).
Нейкі час у гімназіі выкладаў вядомы беларускі мастак і пісьменнік Язэп Драздовіч.
Будынак мураваны трохпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Зараз у гэтым будынку працуе сярэдняя школа № 1 горада Навагрудка.
Каментары
Усяго каментароў: 0