Варона. Касцёл Святога Юрыя
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Варона.
Апісанне
У Астравецкім раёне ў мястэчку з цікавай назвай Варона ёсць мураваны касцёл Святога Юрыя. Храм пабудаваны ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 17 – 18 стагоддзях. Помнік эпохі барока. Касцёл быў зачынены ў савецкі перыяд і вернуты каталікам у 1990 годзе. У інтэр'еры маюцца фрэскавыя роспісы. Помнік адрамантаваны ў апошнія гады. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана. Касцёл дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.02.2025
Варона. Касцёл Святога Юрыя
У мястэчку Варона Астравецкага раёна пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Святога Юрыя. Храм узведзены ў 17 – 18 стагоддзях у часы Вялікага Княства Літоўскага. Святыня пабудавана на мясцовых могілках на ўскрайку мястэчка. Помнік створаны ў стылі барока. У 19 – пачатку 20 стагоддзя да касцёла прыбудавана квадратная ў плане сакрысція. У савецкія часы касцёл быў зачынены. Святыню перадалі вернікам у апошнія гады савецкай улады ў 1990 годзе.
Будынак прамавугольны ў плане. Накрыты помнік двухсхільным дахам. Галоўны фасад храма завершаны трохярусным франтонам.
Інтэр'ер зальнага тыпу. Над уваходам хоры. Агароджа хораў драўляная, маюць роспісы. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі. Ёсць фрэскавыя роспісы з выявамі апосталаў. У алтарнай сцяне ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордэра. Роспісы на паталке імітуюць купал. Помнік у апошнія гады адрамантаваны. Касцёл дзейнічае.
У мястэчку таксама ёсць брацкая магіла савецкіх салдат, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.