Вялікія Свіранкі. Касцёл Святога Георгія (Юр'я).
Храм
Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Рытанскі сельсавет, вёска Вялікія Свіранкі, 10Б.
Апісанне
Касцёл Святога Георгія (Юрыя) у вёсцы Вялікія Свіранкі — гэта гістарычны і архітэктурны помнік, які прыцягвае ўвагу сваёй унікальнай архітэктурай і культурным значэннем. Згодна з бачнымі архітэктурна-мастацкімі характарыстыкамі, існуючы касцёл пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя, а ў пачатку 20 стагоддзя быў рэканструяваны.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
2Алег Дзьячкоу
16.02.2025
Вялікія Свіранкі. Касцёл Святога Юрыя
У цэнтры мястэчка Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна знаходзіцца старажытны каталіцкі касцёл Святога Юрыя. Першыя дакументы пра касцёл у мястэчку маюцца за 15 стагоддзе часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Храм быў пабудаваны за сродкі гаспадара мясцовага маёнтка князя Свірскага. Жонка князя ахвяравала сродкі і маёмасць касцёлу. У пачатку 16 стагоддзя шэсць азёр запісаў на утрыманне касцёла князь Ян Талімунтавіч. У 1543 годзе зроблены фундуш на плябань княжной Марынай Жданавай Свірскай. У 16 стагоддзі, калі гаспадаром мясцовага маёнтка быў Рыгор Осцік, то ў гэты час касцёл быў аднавежавы, драўляны храм. У сярэдзіне 17 стагоддзя ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім святыня загінула. У 1671 годзе касцёл быў адбудаваны за сродкі Віленскай капітулы. Праз пэўны час у 1690 годзе пры храме пабудаваны драўляны манастыр місіянераў. Быў заснаваны шпіталь.
У Паўночную вайну касцёл моцна пацярпеў, але быў адбудаваны праз намаганні суфрагана віленскага Мацея Юзэфа Анцуты. Каля касцёла ўзведзена двухярусная званіца ў 1910 годзе.
Помнік мае прамавугольную планіроўку. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяціграная апсіда. Касцёл накрыты двухсхільным дахам. Над апсідай вальмавы дах. Галоўны фасад мае трохвугольны франтон і фланкіраваны чацверыковымі вежамі. У інтэр'еры маюцца хоры і баракальныя алтары.
У мястэчку захаваліся брукаваныя вуліцы.
Ольга Ерёменко
07.12.2024
Касцёл Святога Георгія-помнік сакральнага дойлідства. Ён з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3 катэгорыі.
Касцёл Святога Георгія з'яўляецца помнікам сакральнага дойлідства Астравеччыны. Ён з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3 катэгорыі Беларусі.
У 1671 годзе тут быў заснаваны драўляны касцёл, а ў 1690 годзе пры ім узведзены драўляны кляштар місіянераў.
Касцёл Святога Георгія быў пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя, а ў пачатку 20 стагоддзя быў рэканструяваны. Галоўны фасад упрыгожваюць чацверыковыя вежы. Тарэц даху зачынены франтонам, а невысокі ўваходны прытвор накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам. Ўваходныя дзверы аформлены спецыяльным дэкаратыўным ліштвой. Сцены абабітыя гарызантальна і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Вокны маюць лучковыя завяршэнні. Усе гэтыя дэталі маюць рысы барочнага класіцызму.
У 1910 годзе каля касцёла была пабудавана двух'ярусная званіца з шатровым дахам. Глухі ніжні ярус складзены з бутавых камянёў, верхні ярус пабудаваны з цэглы і прарэзаны з кожнага боку двума высокімі паўцыркульнымі праёмамі. На жаль, яна не захавалася да нашага часу, яе можна ўбачыць толькі на фота.
У савецкі час касцёл быў зачынены, будынак выкарыстоўваўся як склад. Вернікам яго вярнулі толькі ў 1998 годзе. Намаганнямі вернікаў і мясцовых жыхароў ён быў адноўлены.
Сёння касцёл з'яўляецца дзеючым. У яго хоць простая, але цікавая Архітэктура з цікаўнымі дэталямі. Прыкметна, што раней у храма было 2 вежы, якія, хутчэй за ўсё, былі выдаленыя падчас рэканструкцыі. Будынак мае 5-гранную апсіду, арачныя вокны і скатны дах. Ўнутрана ўбранне даволі сціплае.
Касцёл Святога Георгія-гэта цікавая спадчына гісторыі Беларусі з няпростым лёсам. Сюды варта прыязджаць усім тым, хто хоча дакрануцца да гісторыі і старадаўніх часамі!