Знай свой край

Знай свой край

Малі. Помнік Іосіфу Гашкевічу

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Малі.

0

54

16.02.2025

Апісанне

У мястэчку Малі Астравецкага раёна на цэнтральнай вуліцы каля Дома культуры і школы ўсталяваны памятны знак навукоўцу і даследчыку Язэпу Гашкевічу (1814 - 1875). Гашкевіч быў першым паслом Расійскай імперыі ў Японіі. Аўтар першага японска – рускага слоўніка, за які быў узнагароджаны Дзямідаўскай прэміяй. Пасля адстаўкі вярнуўся на Беларусь, дзе жыў у сядзібе ў мястэчку Малі. Памёр ў 1875 годзе. Пахаваны ў Астраўцы на мясцовых праваслаўных могілках. Магіла не захавалася.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.64460589
Даўгата: 25.99100781

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.02.2025

Малі. Помнік Іосіфу Гашкевічу.

Калі вы хочаце пабываць у экзатычным мястэчку, то трэба вам ехаць ... на Малі ў Астравецкім раёне. Экзатычная назва звычайнага беларускага мястэчка. А калісьці тут была сядзіба, дзе жыў выбітны беларускі і расійскі навуковец і даследчык Іосіф Гашкевіч (1814 - 1875).


У цэнтры мястэчка каля мясцовага Дома культуры і школы некалькі гадоў таму быў усталяваны памятны валун з барэльефам I.Гашкевіча. Памятны знак зрабіў вядомы беларускі скульптар Рычард Груша.


І. Гашкевіч-расійскі дыпламат, даследчык Кітая і Японіі, мовазнавец, арыенталіст і натураліст. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Бацька быў праваслаўным святаром. Паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, а затым у Санкт-Пецярбургу ў духоўнай акадэміі.

Быў адпраўлены ў складзе духоўнай місіі ў Кітай у Пекін. Вывучаў японскую, карэйскую і кітайскую мовы. Сабраў калекцыю насякомых, займаўся астраноміяй і метэаралогіяй. Пры ўдзеле Гашкевіча, у 1855 годзе быў заключаны дагавор Расіі і Японіі.

Падчас Крымскай вайны захоплены англічанамі ў палон. У палоне склаў першы японска-рускі слоўнік. Потым вярнуўся ў Расію. Накіраваны на працу ў Японію першым расійскім консулам.


Гашкевіч з'яўляецца адным з першых замежнікаў у Японіі, якому было дазволена наведаць двор сёгуна – кіраўніка Японіі.


Пасля адстаўкі вярнуўся на Беларусь і жыў у сядзібе ў мястэчку Малі, дзе працягваў займацца навукай і філалогіяй. 


І. Гашкевічам быў выдадзены першы ў Расіі "японска-рускі слоўнік", вучоны быў узнагароджаны медалём Акадэміі навук і Дзямідаўскай прэміяй.

Памёр у мястэчку Малі ў 1875 годзе. Пахаваны ў Астраўцы.

Каментары

Усяго каментароў: 0