Знай свой край

Знай свой край

Варняны. Касцёл Святога Георгія. Вартавая вежа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аграгарадок Варняны

0

425

18.06.2024

Апісанне

Варняны - гэта вёска ў Астравецкім раёне, Гродзенскай вобласці Беларусі.
Першая яе згадка прыпадае на 1492 год.
Асноўная славутасць вёскі - касцёл Святога Георгія. Гэты храм у стылі позняга барока быў пабудаваны ў вёсцы Варняны ў 1769 годзе. Таксама тут абавязкова трэба пабываць на маляўнічай выспе з вежай пасярод вадаёма.


Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

З дзецьмі

З дзецьмі

Батанічны

Батанічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.736496
Даўгата: 25.9553647

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

18.06.2024

Варняны. Касцёл Святога Георгія. Вартавая вежа на востраве.

З 16 стагоддзя паселішча Варняны належала шляхецкаму роду Абрамовічаў, з якога выйшлі многія дзяржаўныя і ваенныя дзеячы. Тут нарадзіўся і доўгі час пражываў пісьменнік Ян Абрамовіч, вядомы як чалавек, які распачаў рэфармацыйны рух у Беларусі. У Варнянах ён заснаваў кальвінскі сабор, школу і лякарню, якія існавалі да сярэдзіны 17 стагоддзі.

Несумненна, галоўнае месца ў гістарычнай забудове гэтага паселішча адыгрываў касцёл Святога Георгія. Таксама тут размяшчаўся палацава-паркавы ансамбль з цудоўным палацам, карпусамі і дапаможнымі пабудовамі, паркам з вялікім вадаёмам, які праіснаваў да пачатку 20 стагоддзя. У 1770 годзе каля касцёла былі пабудаваны два мураваныя будынкі: адзін з іх быў аптэкай і домам самога аптэкара, а другі стаў плябаніяй, г.зн. домам святара

На сённяшні дзень захаваўся толькі вадзяны млын і невялікая вартавая вежа 19 стагоддзя. Астатнія будынкі гэтага ансамбля, у тым ліку палац, былі на жаль разбураны падчас Першай Сусветнай Вайны.

Касцёл Святога Георгія пасля Другой Сусветнай Вайны быў зачынены, стаў выкарыстоўвацца як клуб. Толькі з 1990 года ён зноў пачаў належаць вернікам, быў адноўлены і паступова адрэстаўраваны.

Таксама ў вёсцы Варняны захаваліся фрагменты парка. Самае маляўнічае месца парка - востраў пасярод вадаёма. На востраве размяшчаецца вартаўнічая вежа, да якой вядзе адзіны ў Беларусі разводны мост. Аднак, ён служыць толькі ўпрыгожваннем дадзенай мясцовасці і заўсёды крыху прыпадняты. Лічыцца, што вежа была пабудавана ў пачатку 19-га стагоддзя і выконвала ролю павільёна.

На востраве абсталявана зона адпачынку з альтанкамі, лаўкамі і столікамі. Тут вельмі рамантычна. Выгляд на наваколлі адкрываецца проста надзвычайны: па вадаёме са гарлачыкамі плаваюць лебедзі, а погляду з усіх бакоў вакол паўстаюць выдатныя прыродныя пейзажы.

Варняны - выдатнае месца, у якім варта пабываць каб пазнаёміцца з цудоўным архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя - касцёлам Святога Георгія, а таксама атрымаць асалоду ад прыроднай прыгажосцю дадзенай мясцовасці.

Дарэчы, у прамой бачнасці ад вёскі таксама знаходзіцца Беларуская АЭС. Трубы атамнай станцыі бачныя і з ганка касцёла і з вострава з вежай.


Каментары

Усяго каментароў: 0