Тракенікі. Сядзіба Богуш – Шышкаў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі район, Тракенікі.
0
32
16.02.2025
Апісанне
У мястэчку Тракенікі Астравецкага раёна захавалася сядзіба, у якой нарадзіўся вядомы мастак і мастацтвазнаўца Марыян Богуш – Шышка (1901 - 1995). Сядзіба будавалася на мяжы 19 – 20 стагоддзя. Дом гаспадарскі мураваны аднапавярховы ў стылі неабарока. Ёсць таксама мураваныя гаспадарчыя будынкі і парк. У доме раней было калгаснае праўленне, а зараз працуе мясцовая бібліятэка.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.75395969
Даўгата: 25.88733231
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.02.2025
Тракенікі. Сядзіба Богуш – Шышкаў
У Астравецкім раёне ў мястэчку Тракенікі захавалася сядзіба роду Богуш – Шышкаў. Мястэчка знаходзіцца побач з трасай Вільнюс – Полацк. Сядзіба будавалася на мяжы 19 – 20 стагоддзяў ў стылі неабарока. Апошні гаспадар сядзібы – гэта мастак Мар'ян Богуш – Шышка.
У часы Савецкага Саюза ў сядзібным доме знаходзілася праўленне мясцовага калгаса. Зараз тут працуе мясцовая бібліятэка. Да нашага часу ад сядзібы захаваўся дом, флігель, стайня і невялікі парк. Дом у сядзібе быў пабудаваны на пачатку 20 стагоддзя. Будынак мураваны, аднапавярховы, прамавугольны ў плане. Ёсць мансарда. У інтэр'еры захавалася вітая металічная лесвіца.
У гэтай сядзібе ў 1901 годзе нарадзіўся вядомы мастак, пісьменнік, мастацтвазнаўца Марыян Богуш – Шышка (1901 – 1995). У часы Першай сусветнай вайны сям'я пераехала жыць у Вільню, дзе Марыян вучыўся ў гімназіі. Служыў у польскай арміі. Вучыўся пасля вайны ў Віленскім універсітэце, дзе яго настаўнікам стаў вядомы беларускі і польскі мастак Фердынанд Рушчыц. Далей працягваў навучанне ў Кракаве ў Акадэміі мастацтва. Жыў і працаваў у горадзе Кобрын, дзе выкладаў матэматыку. У 1939 годзе ў час вайны прызваны ў войска. Патрапіў у палон.
Пасля вайны жыў у Італіі і Брытаніі. Прымаў удзел у шматлікіх мастацкіх выставах ва ўсім свеце. У Лондане ў 1982 годзе выйшла яго кніга «Аб мастацтве». Памёр ва ўзросце 94 год у 1995 годзе.
Каментары
Усяго каментароў: 0