Знай свой край

Знай свой край

Быстрыца. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Быстрыца.

0

280

20.10.2024

Апісанне

У Астравецкім раёне шмат старажытных архітэктурных помнікаў. А да вёскі Быстрыца, якая знаходзіцца на самай мяжы з Літвой на рацэ Вілія, дабіраюцца нямногія турысты.

Велічны касцёл Узвышэння Святога Крыжа дамінуе над горадам. Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў стылі барока. Касцёл дзейны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.80077247
Даўгата: 25.88297638

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.10.2024

Быстрыца. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Першы драўляны касцёл у мястэчку Быстрыца быў пабудаваны ў 14 стагоддзі. Грошы на будаўніцтва храма ахвяраваў сам кароль Ягайла. Пры касцёле знаходзіўся кляштар каталіцкага ордэна аўгустынаў. У пачатку 16 стагоддзя на грошы караля Жыгімонта Старога быў пабудаваны новы касцёл. У сярэдзіне XVIII стагоддзя, у эпоху позняга барока, касцёл быў істотна перабудаваны па праекце вядомага беларускага архітэктара Іагана Крыстафа Глаўбіца (1700 – 1767). У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі каталіцкі храм быў перададзены праваслаўным вернікам. У польскі час храм ізноў быў вернуты вернікам каталікам.


Касцёл аднанефны з пяцікутнай апсідай. Галоўны фасад мае дзве вежы. Вежы шмат'ярусныя, са скразнымі аконнымі праёмамі. Паміж вежамі трохкутны шчыт. Інтэр'ер храма ўпрыгожаны карцінамі 19-га стагоддзя. Галоўны алтар двух'ярусны, упрыгожаны дэкаратыўнай ляпнінай і скульптурнымі выявамі апосталаў. Два бакавыя алтары таксама выкананы ў стылі ракако.


Касцёл дзейны, але адкрыты не заўсёды, а толькі па святах і падчас службаў. Перад касцёлам стаіць некалькі прыватных дамоў мясцовых жыхароў. Трэба ля мясцовых каля касцёла папрасіць адкрыць храм для турыстаў, і яны падкажуць у каго знаходзіцца ключ.

Каментары

Усяго каментароў: 0