Знай свой край

Знай свой край

Дубна. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Дубно.

0

70

10.02.2025

Апісанне

У Мастоўскім раёне ў мястэчку Дубна на беразе ракі Нёман ёсць велічны мураваны праваслаўны храм. Мястэчка вядомае з 14 стагоддзя. Першая драўляная царква была змыта ў час павадка і ў 19 стагоддзі пабудавалі новую мураваную царкву, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. За час свайго існавання святыня ніколі не зачынялася і заўсёды працавала. Адрамантавана ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.44455295
Даўгата: 24.36997039

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.02.2025

Дубна. Царква Святога Мікалая

У мястэчку Дубна Мастоўскага раёна знаходзіцца праваслаўная царква Святога Мікалая. Мястэчка размешчана на беразе ракі Нёман і калісці тут была старажытная драўляная царква, якую змыла ў час вясновай павадкі. І тады было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай царквы. Новы мураваны храм быў пабудаваны ў 1844 годзе і асвячоны ў 1850 – м епіскапам брэсцкім Ігнаціем.

Існуе цікавая легенда, аб пабудове святыні. Што гэты велічны праваслаўны храм першапачаткова прызначаўся для горада Дубна на Украіне і распрацоўваўся італьянскім архітэктарам, але будаўнікі паблыталі населеныя пункты і пабудавалі ў невялікай вёсцы Дубны  на Беларусі.

 

Царква з часу сваёй пабудовы ніколі не зачынялася і заўсёды працавала і ў тым ліку і ў савецкія часы. У 1864 годзе была зроблена рэканструкцыя будынка па праекту архітэктара В. Міхаэліса. Храм разлічаны на тры тысячы чалавек і плошча яго складае 720 метраў квадратных.

Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Мае кубападобны аб'ём, цэнтральна – семітрычны чатырохстоўпны пяцікупальны храм. Накрыты чатырохсхільным дахам і на высокім круглым барабане завершаны масіўным купалам – цыбулінай. Тэрыторыя храма агароджана мураваным заборам

Каментары

Усяго каментароў: 0