Знай свой край

Знай свой край

Нясвіж. Гісторыка-краязнаўчы музей.

Музей

Музей

Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, 96.

Апісанне

У горадзе Нясвіж на цэнтральнай вуліцы Ленінскай знаходзіцца"Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей". Музей пачаў працаваць у 1995 годзе. Асноўная экспазіцыя музея размяшчаецца ў 5 пастаянных залах і 2 выставачных. Пры музеі ёсць калекцыя мастака Міхаіла Сеўрука (1905-1979). У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя экспанаты: сярэбраны "Талеравы Кубак" 18-га стагоддзя, кніга 16 - 17-га стагоддзя. Пры музеі працуюць 2 рамесныя майстэрні.

Катэгорыі

Платна

Платна

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Нясвіж. Гісторыка-краязнаўчы музей.

Калі наведаеце экскурсію ў старажытны горад Нясвіж, то ўсю вашу ўвагу і вольны час забярэ палац і парк магнатаў Радзівілаў. Вельмі часта не хапае часу ў гасцей і турыстаў на мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей.


        Музей знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы Ленінскай у старадаўнім будынку з чырвонай цэглы арыгінальнай архітэктуры. Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята ў 1989 годзе. Адчыніў свае дзверы музей у 1995 годзе. З 2005 года музей пачаў называцца Дзяржаўная ўстанова «Нясвіжскі гісторыка–краязнаўчы музей».


        Экспазіцыя музея размяшчаецца ў пяці пастаянных залах і дзвюх выставачных залах: «Гандаль і рамяство Нясвіжчыны», «Зберагаючы самабытнасць», «Нясвіж. Старонкі легенд і гісторыі", "Вайна. Трагедыя. Подзвіг", "Выратаваныя каштоўнасці". У музеі маецца 18 калекцый і налічвае больш за 14 тысяч адзінак дакументаў і гістарычных артэфактаў. Значнымі калекцыямі ў фондах з'яўляюцца "кнігі і друкаваныя выданні», «жывапіс і графіка», «фотадакументы», «посуд».


         Ёсць таксама калекцыя мастака, графіка і гравёра Міхаіла Сеўрука (1905-1979). У цэнтры Нясвіжа на вуліцы Садовай працуе дом-музей мастака.

М. Сеўрук працаваў і сябраваў з многімі вядомымі беларускімі дзеячамі: паэтам Максімам Танкам, мастакамі Іосіфам Драздовічам і Пятром Сергіевічам, кампазітарам Рыгорам Шырмай.


       У музеі ёсць мноства ўнікальных музейных экспанатаў, напрыклад, "Талеравы кубак" са срэбра 18-га стагоддзя, літургічная кніга 16-17 стагоддзя з бернардзінскага кляштара Нясвіжа.


       Пры музеі таксама працуюць рамесныя майстэрні - кузня і ганчарная майстэрня.

Каментары