Знай свой край

Знай свой край

Сядзіба-музей "Стары Менск".

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, сяло Гарадзішча, вул. Піянерская, 5а

2

547

06.07.2024

Апісанне

Сядзіба-музей «Стары Менск», размешчаная ўсяго за 7 км ад Мінска, была адкрыта зусім нядаўна, у 2000 годзе. Але гэтае месца неабходна наведаць, бо менавіта тут, на рацэ Менцы, за 200 гадоў да афіцыйнай даты яго заснавання знаходзілася паселішча, якое пасля было перанесена і стала цяперашняй сталіцай Беларусі горадам Мінскам.

Вэб сайт:

https://starymensk.by

Катэгорыі

Платна

Платна

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гістарычнае

Гістарычнае

Гастранамічны

Гастранамічны

Экспазіцыя

Экспазіцыя

З дзецьмі

З дзецьмі

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.827358
Даўгата: 27.334039

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Артём Ерёменко

06.07.2024

Пазнавальна-захапляльна, гістарычна-сучасна, сыта-п'яна

"Пазнавальна-захапляльна, гістарычна-сучасна, сыта-п'яна" гэта не проста кідкі загаловак! Тут сапраўды кожны знойдзе сабе нешта, што запомніцца на доўгія гады.

Побач са старажытным гарадзішчам 9 стагоддзя, на якім да гэтага часу вядуцца раскопкі і ў іх можна нават паўдзельнічаць, сіламі краязнаўцы Глеба Лабадзенкі і яго аднадумцамі быў створаны музей-сядзіба "Стары Менск".

На першым месцы стаіць менавіта музей, які і знаходзіцца ў сядзібе. У ім можна азнаёміцца з гісторыяй гэтага месца, узнікненнем самога Мінска, прычынна-выніковымі сувязямі яго пераносу на цяперашнюю лакацыю, яго развіццём у розныя эпохі. Апроч саміх экспанатаў, многія з якіх унікальныя, і некаторыя з іх можна патрымаць у руках і дакрануцца да 1000 гадовай гісторыі, рэкамендую замовіць экскурсію як па самім музеі, так і па самым гарадзішчы ў Глеба Лабадзенкі. Калі б нам так даходліва, у ненадакучлівай форме, з дарэчным гумарам і прывядзеннем гістарычных паралеляў выкладалі гісторыю, мы б усе былі гісторыкамі) Экскурсія зайшла ўсім, ад маленькіх дзяцей да старэйшага пакалення.

Пазнавальна? Так! Займальна? 100%!

Экскурсія праходзіць не толькі ў выглядзе апавядання і дэманстрацыі экспанатаў, ёсць мноства "фішак", якімі Глеб увесь час прыцягвае ўвагу і не дае сумаваць: гэта і рэзка сарваная тканіна, якой накрыты максімальна дэталізаваны макет гарадзішча, і шторка, што рэзка ўзнімаецца, за якой хаваецца копія сусветна. вядомага крыжа Ефрасінні Полацкай, і інсцэніроўка зняволення Усяслава Чарадзея ў вязніцу, і шмат чаго іншага, што можна ўбачыць, пабываўшы тут. Таксама можна заказаць 3D тур і віртуальна наведаць замчышча 11 стагоддзя, дзе 1100 гадоў таму пачынаўся Мінск. Таксама можна скарыстацца цікавымі аўдыягідамі, т.я. у калекцыі музея сабрана ні многа ні мала больш за 700 экспанатаў.

Гістарычна? Адназначна! Сучасна? 1000%!

А зараз прадстаўце, што ў гэтай сядзібе можна спыніцца і з камфортам адпачыць як вандроўцам, якія накіроўваюцца даследаваць Беларусь, так і тым жа жыхарам сталіцы адцягнуцца ад гарадской мітусні і проста адпачыць на ўлонні прыроды, пагуляць па старажытным гарадзішчы, атрымліваючы асалоду ад фантастычнага выгляду і проста адчуць прыгажосць і хараство нашай Радзімы.

У сядзібе можа размясціцца цэлы турыстычны аўтобус да 54 чалавек. Кожны з нумароў імянны, названы ў гонар выдатных асоб. Ёсць усё неабходнае для пражывання.

Можна замовіць паесці. Нам асабліва ўсмакаваліся мясцовыя дранікі, кава з жалудоў па рэцэпце 1547 года, а таксама мясцовыя алкагольныя напоі "Пітны мёд" (аналаг медавухі) і "Усяслаў Чарадзей".

Сыта? Канечне! П'яна? Ну тут ужо Вам вырашаць;)




Каментары

Усяго каментароў: 0