Знай свой край

Знай свой край

Вайстам. Магіла пісьменніка Ігнація Ходзька

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Вайстам.

0

59

15.02.2025

Апісанне

У Смаргонскім раёне ў мястэчку Вайстам ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. На мясцовых могілках захаваўся радавы склеп – пахаванне роду Ходзькаў. Менавіта ў гэтым склепе і быў пахаваны вядомы беларускі і польскі пісьменнік і паэт Ігнат Ходзька (1794 - 1861). Пісьменнік нарадзіўся ў Вілейскім раёне. Вучыўся ў Барунах і Вільні. Пісаў паэзію і прозу, пакінуў пасля сябе мемуары.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.57801209
Даўгата: 26.61602515

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Вайстам. Магіла пісьменніка Ігнація Ходзька

 У мястэчку Вайстам Смаргонскага раёна маецца некалькі помнікаў архітэктуры, археалогіі, геалогіі і даўніны. У пачатку 20 стагоддзя тут быў пабудаваны вялізны каталіцкі касцёл Святой Троіцы. Калі ісці ў мястэчка з боку Смаргоні, то вы пабачыце помнік геалогіі Войстамскі валун і помнікархеалогіі – гарадзішча.

Калі ад касцёла ісці па вуліцы Вішнейўскай да ўскрайку мястэчка, то вы будзеце праходзіць каля мураванай капліцы, якая ўзведзена з бутавага камяня і каля помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

 На ўскрайку вуліцы з левага боку вы пабачыце старажытныя мясцовыя могілкі.

 На могілках захавалася мураваная капліца з пахаваннем вядомага беларускага і польскага пісьменніка Ігната Ходзькі (1794 - 1861).

І. Ходзька пісьменнік і паэт, мемуарыст.  Нарадзіўся ў Вілейскім раёне мястэчка Заблошчына. Вучыўся ў Барунах у школе базыльянаў, а затым паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Прз свайго дзядзьку таксама літаратара Яна Ходзьку пазнаёміўся з літаратурнымі коламі Варшавы. Пачаў пісаць і друкаваць свае творы ў стылі класіцызму і рамантызму. Пасля таго, як ажаніўся, паступіў на службу па кіраванні маёнткамі князя Радзівіла. Займаўся і грамадскай дзейнасцю – у 1858 годзе ўваходзіў у склад Камітэта па паляпшэнні побыту сялян Віленскай губерніі.

 Памёр у жніўні 1861 года і быў пахаваны ў радавым склепе – пахаванні на мясцовых могілках у Войстам.

У мясцовай школе ёсць краязнаўчы музей.

Каментары

Усяго каментароў: 0