Жодзішкі. Касцёл Святой Тройцы.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Жодзішкі, вул. Першамайская, 2А.
0
280
20.10.2024
Апісанне
У аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна ёсць некалькі цікавых помнікаў архітэктуры: вадзяны млын, езуіцкі калегіум, рэшткі былога сядзібнага дома і кальвінскі збор, перароблены пад касцёл.
Касцёл Святой Тройцы пабудаваны ў стылі рэнесанс з элементамі барока. Касцёл дзейны.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.62361686
Даўгата: 26.44274046
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.10.2024
Жодзішкі. Касцёл Святой Тройцы.
Мястэчка Жодзішкі вядома з 16-га стагоддзя. Тут захавалася некалькі помнікаў архітэктуры, у тым ліку старажытны касцёл Святой Тройцы. Першы касцёл быў закладзены ў 16 стагоддзі мясцовымі ўладальнікамі горада, прадстаўнікамі шляхецкага роду Осцікавічаў. У канцы стагоддзя наступныя ўладальнікі мястэчка, магнаты Кішкі, будуюць цагляны пратэстанцкі храм - кальвінскі збор. Будынак пабудаваны ў стылі рэнесанс. У іншых крыніцах паведамляецца, што ў пачатку 17-га стагоддзя каралеўскі ротмістр Крыстаф Камар заснаваў кальвінскую абшчыну.
У сярэдзіне 17-га стагоддзя ў храме было тры алтары: Божай Маці Ларэтанскай, Святой Ганны і галоўны алтар у гонар Святой Тройцы. У падзямеллях будынка зроблена крыпта, дзе былі пахаваны заснавальнікі храма. Побач з храмам былі пабудаваны бальніца і парафіяльны дом (плябанія).
З часам, кальвінісцкі збор перайшоў да каталікоў. У 19 стагоддзі вакол касцёла была пабудавана цагляная агароджа. У 1902 годзе да храма былі прыбудаваны бакавыя капліцы. У час Першай сусветнай вайны нямецкія войскі арганізавалі ў храме шпіталь. У часы Польшчы тут служыў свяшчэннікам вядомы беларускі дзеяч Вінцэнт Гадлеўскі (1888 – 1942). У 1930-я гады інтэр'ер касцёла распісаў вядомы беларускі мастак Пётр Сергіевіч. Храм дзейны.
Касцёл аднанефны. Крыжападобны ў плане. Галоўны фасад плоскі. Інтэр'ер упрыгожаны роспісамі. Ёсць тры алтары.
Каментары
Усяго каментароў: 0