Войстам. Касцёл святой Троіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Войстам.
Апісанне
У Смаргонскім раёне ў мястэчку Войстам знаходзіцца мураваны касцёл Святой Троіцы. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новы мураваны храм пачалі будаваць у часы Польскай дзяржавы ў 1927 – 1939 гадах. Лічыцца, што касцёл дагэтуль не дабудаваны. Помнік узведзены ў стылі мадэрн з цэглы і бутавага камяня. У савецкія часы храм зачынілі і вярнулі каталікам напрыканцы 1980 – х гадоў. Праведзены рамонт у будынку. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.02.2025
Войстам. Касцёл святой Троіцы
У мястэчку Войстам Смаргонскага рёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. Каб усё пабачыць сюды варта завітаць на паўдня гэта дакладна. На ускраіне мястэчка пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Святой Троіцы.
Першы касцёл драўляны быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1440 годзе. Фундатарам святыні быў Стэфан Андрушкавіч – Ядоўгавіч. Ён даў касцёлу сялянаў, вёскі і зямлю. Затым ахвяраваў сродкі на касцёл Адам Андрушкавіч, Мацей Андрушка і Анджэй Ядоўгавіч. Праз нейкі час у 16 стагоддзі касцёл быў перададзены пад кальвініскі збор. У другой палове 17 стагоддзя ў дакументах упамінаецца зноў каталіцкі касцёл.
У час вайны Рэчы Паспалітай з царствам Маскоўскім ў сярэдзіне 17 стагоддзя касцёл быў зруйнаваны. У 1674 касцёл адбудаваны і асвячоны ў гонар Святой Троіцы. У 1745 годзе быў пабудаваны апошні драўляны касцёл, які згарэў у час Першай сусветнай вайны. У 1927 годзе пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое працягвалася доўгі час.
Помнік у плане прамавугольны аб'ём, які ўзняты на высокі цокальны паверх з бутавага камяня. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры маецца тры алтара. Галоўны алтар з абразам Святой Троіцы. Бакавыя алтары – Святога Казіміра і Святой Ганны.