Знай свой край

Знай свой край

Рухча 1. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Рухча 1

0

132

11.01.2025

Апісанне

У мястэчку Рухча 1 Столінскага раёна захавалася праваслаўная драўляная царква Святога Мікалая. Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1730 годзе і па некаторым дадзеным першапачаткова належыў уніяцкім вернікам. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Складаецца храм з трох асноўных частак. Перад царквой ёсць двухярусная драўляная званіца. Царква адрамантавана пару год таму. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.99699466
Даўгата: 26.61383751

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.01.2025

Рухча 1. Царква Святога Мікалая.

Як ехаць са Століна на Пінск на права ёсць паварот на мястэчка Радчыцк, дзе можна пабачыць мураваную царкву Нараджэння Божай Маці. Праехаў праз мястэчка праз некалькі кіламетраў дарога прывядзе вас у вёску Рухча 1.


У цэнтры мястэчка ёсць невялікая драўляная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1730 годзе. Затым рамантавалася напрыканцы 18 стагодззя за сродкі Скірмунтаў.


Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры народнага драўлянага дойлідства. Помнік мае рысы стылю барока. Храм складаецца з прамавугольнага зруба, дзе да асноўнага аб'ёма прыбудавана трохгранная апсіда. Храм накрыты вальмавым дахам і завершаны васьмігранным барабанам з невялікім купалам. Першапачаткова дах быў накрыты гонтам. У бакавых сценах маюцца прамавугольныя вокны. Да галоўнага аб'ёму прыбудаваны невялікі прытвор, які накрыты двухсхільным дахам.

Перад царквой пабудавана двухярусная чацвярыковая вежа – званіца, якая накрыта шатровым дахам.


Раней у інтэр'еры царквы Святога Мікалая знаходзіўся абраз «Маці Божая Адзігітрыя» 1760 года. Затым гэты каштоўны старажытны абраз перадалі ў суседняе мястэчка Радчыцк у царкву Нараджэння Божай Маці.

Каментары

Усяго каментароў: 0