Радчыцк. Царква Нараджэння Божай Маці
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі район, Радчыцк.
0
123
11.01.2025
Апісанне
У мястэчку Радчыцк Столінскага раёна на цэнтральнай вуліцы ёсць мураваная царква Нараджэння Божай Маці. Першая драўляная царква была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі. Новы мураваны храм узведзены ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму. Фундатарам царквы быў Аляксандр Скірмунт, які быў пахаваны каля храма. Магіла захавалася да нашага часу. У інтэр'еры ёсць іканастас і старажытныя абразы. У тым ліку абраз «Маці Божая Адзігітрыя» 18 стагоддзя. Царква адрамантавана і дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.95770842
Даўгата: 26.57384267
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.01.2025
Радчыцк. Царква Нараджэння Божай Маці
На шляху паміж Столінам і Пінскам знаходзіцца невялікае мястэчка Радчыцк. У мястэчку на цэнтральнай вуліцы пабудавана мураваная царква Нараджэння Божай Маці.
Радчыцк вядомы з часоў Вялікага Княства Літоўскага і ў пачатку 18 стагоддзя належыў панам Млоцкім, якія пабудавалі драўляную царкву. Храм у 1760 годзе быў знішчаны пажарам. Прыхаджане сабралі сродкі і ў хуткім часе храм адбудавалі. Напрыканцы 18 стагоддзя новымі гаспадарамі мястэчка сталі Скірмунты. У 1841 годзе Аляксандр Скірмунт фундаваў новы мураваны храм, які асвяцілі ў гонар Раства Багародзіцы. А. Скірмунт быў пахаваны каля царквы. Магіла яго захавалася да нашага часу.
А. Скірмунт (1793 – 1845) – грамадскі і палітычны дзеяч. Пабраўся шлюбам з Гартэнзіяй з роду Ордаў, якая была сястрой кампазітара і мастака Напалеона Орды. У шлюбе нарадзілася дачка Гелена Скірмунт (1827 – 1874) – якая стала вядомым скульптарам і мастаком.
А старую драўляную царкву разабралі.
У 1912 годзе мястэчка наведаў вядомы беларускі этнограф Ісак Сербаў, які пакінуў чорна – белыя фатаздымкі царквы і магілы А. Скірмунта.
Напрыканцы 19 стагоддзя пры храме была школа царкоўнай граматы. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры поздняга класіцызму і адносіцца да тыпу крыжова – купальных храмаў. Малітоўная зала аформлена, як васьмігранны аб'ём, які перакрыты гранёным драўляным паўсферычным купалам. У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас і абраз «Маці Божая Адзігітрыя» 18 стагоддзя.
Царква адрамантавана ў апошнія гады.
Каментары
Усяго каментароў: 0