Дзяляцiчы. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Дзяляцiчы
Апісанне
У мястэчку Дзяляцiчы Навагрудскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква Узвышэння Святога Крыжа. Першы храм быў узведзены яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з 4 асноўных архітэктурных частак. Побач узведзена мураваная двухярусная вежа–званіца з бутавага камяня, дзе выкарыстана ізюмная кладка. Вакол царквы мураваная агароджа. Побач знаходзіцца брукаваная дарога. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.02.2025
Дзяляцічы. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Дзеляцічы, што знаходзіцца на беразе ракі Нёман, у цэнтры мястэчка пабудавана праваслаўная Царква Узвышэння Святога Крыжа.
Мястэчка мае даўнюю гісторыю і ўпершыню згадваецца ў 14 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Належала вялікаму князю Вітаўту, і ў 1428 годзе князь перадаў мястэчка ў валоданне сваёй жонцы Юліяне. У 17 стагоддзі належала Радзівілам.
Быў тут пабудаваны кальвінскі збор, бровар, млын, карчма і царква. У часы Расійскай імперыі ў 1870-я гады меліся два млыны, карчма, крама, 2 царквы і школа.
У 1876 годзе на мясцовых могілках была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Каля храма ўзведзена двух'ярусная мураваная званіца з бутавага каменя.
Царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над асноўным аб'ёмам узведзены чатырохсхільны дах з невялікім гранёным барабанам і цыбулінай–вежкай. Тэрыторыя храма абгароджана каменным плотам. Царква дзейнічае.