Асташына. Сядзіба Чачотаў
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Навагрудскі район, Асташына.
0
47
04.02.2025
Апісанне
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Асташына ёсць сядзіба Чачотаў 18 – 19 стагоддзяў. Мястэчка вядомае з 1401 года і належыла князю Вітаўту. Да нашага часу захаваўся палац, флігель і парк. Палац мураваны аднапавярховы будынак, які моцна пацярпеў у час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны будынак адрамантаваны і да 2004 года тут працавала мясцовая школа.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.6919053
Даўгата: 26.03400618
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.02.2025
Асташына. Сядзіба Чачотаў
У Навагрудскім раёне ў мястэчку Асташына знаходзіцца сядзіба Чачотаў. Каб туды патрапіць трэба ехаць з Навагрудка на мястэчка Любча і з правага боку за некалькі кіламетраў да Любчы будзе Асташына. Сядзіба знаходзіцца паміж Асташына і вёскай Залозкі.
Даследчыкі адзначаюць, што Асташына з'яўляецца старэйшай вёскай у Навагрудскім раёне. Упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 1401 годзе. Мястэчка ў тыя часы належыла князю Вітаўту. У 1428 годзе Вітаўт перадаў Асташына ў пажыццёвае валоданне сваёй жонцы Юльяне. Наступныя гаспадары былі Чартарыйскія, Саламярэцкія і магнаты Кішкі. У 17 – 18 стагоддзях ім валадарылі Радзівілы.
У 19 стагоддзі ў Асташыне быў пабудаваны мураваны палац сядзібы, якая належыла роду Чачотаў. У Вялікую Айчынную вайну палац згарэў, але быў адноўлены. У савецкія часы ў будынку працавала сярэдняя школа. Толькі ў 2004 годзе школа перастала знаходзіцца ў сядзібе.
Будынак палаца мураваны аднапавярховы з высокім цокальным паверхам. Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Мае вялікія прамавугольныя вокны. Побач з сядзібай знаходзіцца парк і драўляны флігель. Да нядаўняга часу ў мястэчку быў драўляны двухпавярховы млын.
Каментары
Усяго каментароў: 0