Усава. Капліца Рэйтанаў.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Капыльскі раён, Усава.
0
17
04.03.2025
Апісанне
У мястэчку Усава Капыльскага раёна захавалася каменная каталіцкая капліца-пахавальня, якая належала роду Рэйтанаў. Храм пабудаваны ў 1863 годзе. Адрамантаваны будынак у 1898 годзе.
Храм каменны, узведзены ў стылі класіцызму. Сядзіба ў мястэчку належала ў 19 стагоддзі роду Рэйтанаў. Лічыцца, што менавіта ў гэтай капліцы быў пахаваны Станіслаў Рэйтан і яго жонка Саламея. Станіслаў Рэйтан (1781-1863) - палітычны і грамадскі дзеяч, літаратар.
Наступнымі гаспадарамі ў сядзібе былі Плятэры. Ад сядзібы нічога не засталося, акрамя капліцы.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.11122772
Даўгата: 27.11127913
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.03.2025
Усава. Капліца Рэйтанаў.
У Капыльскім раёне ёсць невялікае мястэчка Усава. Калісьці тут была сядзіба Рэйтанаў, а потым роду Плятэраў. На самай ускраіне мястэчка да нашага часу захавалася мураваная каталіцкая капліца Рэйтанаў.
Храм каменны з цэглы, узведзены ў стылі класіцызму. У плане мае чатырохвугольнік. Крыты двухсхільны дах. Над галоўным фасадам размяшчаецца трохвугольны франтон.
Храм пабудаваны і асвечаны ў часы Расійскай імперыі ў 1863 годзе. Пасля антырасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў набажэнствы ў капліцы не праводзіліся.
Адрамантаваны будынак у 1898 годзе. Асвечана ксяндзом Далецкім. Узімку 1900 года быў атрыманы дазвол на правядзенне ў капліцы набажэнстваў. Дазвол быў дадзены Міністэрствам унутраных спраў Расійскай імперыі.
Сядзіба належала ў 19 стагоддзі роду Рэйтанаў. Лічыцца, што менавіта ў гэтай капліцы быў пахаваны Станіслаў Рэйтан і яго жонка Саламея.
Станіслаў Рэйтан (1781-1863) - палітычны і грамадскі дзеяч, літаратар. Вучыўся ў Вільні і служыў у войску. Пасля вайны з французамі ў 1813 годзе жыве ў Слуцкім уездзе. У 1840 годзе быў абраны маршалкам Слуцкага павета. Быў ганаровым куратарам Слуцкай гімназіі.
Паводле некаторых звестак, незадоўга да смерці Рэйтан сваю сядзібу ў мястэчку Усава перадаў пад лякарню. Дзяцей у яго з жонкай Саламеяй не было. Пісаў мастацкія творы і мемуары. Друкаваўся ў газетах і часопісах.
Потым гаспадарамі ў сядзібе Усава былі Плятэры. Палац быў аднапавярховы драўляны ў стылі класіцызму. Ад сядзібы нічога не засталося.
Каментары
Усяго каментароў: 0