Капыль. Помнік Цішцы Гартнаму.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Капыль, Плошча Леніна, 4.
0
4
05.03.2025
Апісанне
Горад Капыль - Радзіма першага кіраўніка савецкай Беларусі Цішкі Гартнага. Сапраўднае прозвішча - Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч (1887-1937). У горадзе захаваўся дом палітыка і пісьменніка на вуліцы Жылуновіча, 39. А каля раённага краязнаўчага музея ўсталяваны гранітны помнік.
Ц. Гартны - грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і паэт, перакладчык. Акадэмік АН Беларусі. Нарадзіўся ў Капылі ў сялянскай сям'і. У Капылі захаваўся будынак гарбарнай майстэрні, дзе працаваў Цішка Гартны, у гэтым будынку зараз знаходзіцца краязнаўчы музей.
Цішка Гартны з 1 студзеня па 3 лютага 1919 года з'яўляўся старшынёй Часовага ўрада Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Аўтар Маніфеста аб стварэнні ССРБ.
Бронзавы помнік каля музея быў усталяваны ў 2021 годзе, калі ў Капылі святкавалі Дзень беларускага пісьменства.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.1521519
Даўгата: 27.091009
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Капыль. Помнік Цішцы Гартнаму.
У горадзе Капылі нарадзіўся першы кіраўнік Савецкай Беларусі Цішка Гартны, або Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч. Захаваўся драўляны дом палітыка і пісьменніка на вуліцы Жылуновіча, дом 39. Каля раённага краязнаўчага музея ўсталяваны гранітны помнік.
Цішка Гартны (1887-1937) - грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і паэт, перакладчык. Акадэмік АН Беларусі. Нарадзіўся ў Капылі ў сялянскай сям'і. Працаваў рамеснікам у Капылі, у Беларусі, Літве і Украіне. У Капылі захаваўся будынак гарбарнай майстэрні 19-га стагоддзя, дзе працаваў т.Гартны. У гэтым будынку зараз знаходзіцца краязнаўчы музей.
Працаваў у Санкт-Пецярбургу на заводах і прымаў удзел у грамадскім жыцці. У 1918 годзе быў рэдактарам першай бальшавіцкай газеты «Дзянніца». З 1 студзеня па 3 лютага 1919 года з'яўляўся старшынёй Часовага ўрада Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Аўтар Маніфеста аб стварэнні ССРБ.
Абвяшчэнне ССРБ адбылося ў горадзе Смаленску, дзе на будынку абласной філармоніі ўстаноўлена памятная шыльда: «у гэтым будынку 30 – 31 снежня 1918 г.праходзіў першы з'езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, які абвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».
Затым Гартны працуе ў газетах, выдавецтвах, архіве і палітработнікам у Чырвонай Арміі. Працуе ў Наркамаце асветы і Инбелкульте. Займаўся выданнем беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг.
У 1931 годзе выключаны з Кампартыі. Арыштаваны ў 1936 годзе. Пераведзены ў горад Магілёў у псіхіятрычную бальніцу, дзе і памёр у красавіку 1937 года. Па іншых крыніцах - скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.
Каментары
Усяго каментароў: 0