Знай свой край

Знай свой край

Васільчыцы. Успенская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Капыльскі раён, Васільчыцы.

0

17

04.03.2025

Апісанне

У мястэчку Васільчыцы Капыльскага раёна ёсць драўляная праваслаўная Успенская царква. Помнік узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі.

У 1930 – я гады храм зачынілі. У будынку працаваў клуб. У гады вайны царква пачала працаваць. Храм зачынілі ў 1969 годзе. У памяшканні зрабілі склад.

У 1990 – х гадах пачалася рэстаўрацыя помніка і восенню 2004 года царкву асвяцілі. Царква - помнік беларускага народнага драўлянага дойлідства. Будынак узведзены на каменным падмурку. Складаецца з трох асноўных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.06897558
Даўгата: 27.12688831

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.03.2025

Васільчыцы. Успенская царква.

У Капыльскім раёне ў мястэчку Васільчыцы ёсць помнік архітэктуры драўляная праваслаўная Успенская царква. Храм знаходзіцца ў самым цэнтры Васільчыцаў на перакрыжаванні цэнтральных дарог.


         У мястэчку ў пачатку 19 стагоддзя была вядома першая царква, якая належыла ўніяцкім вернікам. Храм, мабыць, быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Пасля забароны ўніяцтва ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе царкву перадалі праваслаўным вернікам. Святыню асвяцілі ў гонар Апостала Іаана Багаслова.


        З пісьмовых крыніц вядома, што ў 1864 годзе ў Васільчыцах была царква. Царква была прыпісана да Нікольскага храма ў суседнім вялікім мястэчку Цімкавічы. Толькі не вядома – гэты была новая царква, або былая ўніяцкая.


       Успенская царква узведзена ў другой палове 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі.  У часы савецкай улады ў 1930 – я гады святыню зачынілі. Будынак прыстасавалі пад мясцовы клуб.


        У гады Вялікай Айчыннай вайны царква зноў пачала працаваць. Храм зноў зачынілі ў 1969 годзе ў тут было зроблена зернесховішча. Паступова помнік прыходзіў у занядбаны стан.


       У канцы 1990 – х гадоў пачалася рэстаўрацыя святыні. У 1999 годзе прыход быў афіцыйна зарэгістраваны. Восенню 2004 года адбылося асвячэнне царквы. Асвяціць храм прыехаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяшы Экзарх усея Беларусі.


             Помнік народнага драўлянага дойлідства. Будынак узведзены на каменным падмурку. Складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана васьмігранная вежа – званіца. Над асноўным аб'ёмам узведзены невялікі купал – цыбуліна на васьміграным барабане.

Каментары

Усяго каментароў: 0