Капыль. Замкавая гара.
Помнік археалогіі
Беларусь, Мінская вобл., г. Капыль, вул. Замкавая.
0
10
05.03.2025
Апісанне
У гістарычным цэнтры горада Капыль ёсць Замкавая гара, якая мае статус помніка археалогіі.
Замкавая гара знаходзіцца побач з ракой Мажа і старажытнымі каталіцкімі могілкамі. З гары адкрываецца вельмі прыгожы краявід. Капыльскі замак існаваў у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 14-18 стагоддзях.
Замак быў драўляны, але ў 16 стагоддзі лічыўся адным з самых значных у дзяржаве. На тэрыторыі замка была рэзідэнцыя княжацкага роду Алелькавічаў і Радзівілаў.
Некалькі разоў на Замкавай гары праводзіліся раскопкі. Знаходкі можна ўбачыць у мясцовым краязнаўчым музеі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Актыўны адпачынак
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.14846633
Даўгата: 27.09651819
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Капыль. Замкавая гара.
Горад Капыль невялікі раёны цэнтр, які размяшчаецца на некалькіх халмах. У гістарычным цэнтры горада ёсць Замкавая гара, якая мае статус помніка археалогіі. Да помніка пад'ехаць вельмі проста, бо каля яго праходзе некалькі дарог. Каля самай гары ёсць крыніца Марціна Тураўскага, дзе можна набраць вады.
Замкавая гара знаходзіцца побач з ракой Мажа і з гары адкрываецца прыгожы краявід. Капыльскі замак існаваў у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 14 – 18 стагоддзях і ўзвышаецца над ракой на 13 метраў. Замак быў драўляны. Пабудавалі ў 14 стагоддзі на месцы старажытнага гораду.
У 16 стагоддзі замак лічыўся адным з самых значных у дзяржаве і ў дакументах упамінаецца, як «найважнейшых княскіх замкаў зь местам». На тэрыторыі замка была рэзідэнцыя мясцовага княскага рода Алелькавічаў, а потым Радзівілаў.
Замак займаў пляцоўку авальнай формы 100 на 45 метраў. Земляныя валы з гліны і пяску тры метра. У час археалагічных раскопак былі знойдзены абгарэлыя драўляныя ўмацаванні замка. Вакол замка быў абарончы роў з вадой глыбінёй 3 метра і шырынёй 20 метраў.
Побач з Замкавай гарой на суседняй гары захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі.
Каментары
Усяго каментароў: 0