Знай свой край

Знай свой край

Цімкавічы. Мемарыяльная капліца.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Капыльскі раён, Цімкавічы.

0

8

05.03.2025

Апісанне

У аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны. У цэнтры мястэчка пабудавана новая праваслаўная Мікольская царква. Каля храма захавалася мураваная двух'ярусная Званіца 19-га стагоддзя і мураваная мемарыяльная капліца 19-га стагоддзя.

Капліцу пабудавалі ў гонар адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі ў 1861 годзе. На капліцы захавалася таблічка з надпісам і манаграмай імператара Аляксандра II. У апошнія гады капліца была адрамантавана.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.07260826
Даўгата: 26.99024713

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.03.2025

Цімкавічы. Мемарыяльная капліца.

        Мястэчка Цімкавічы Капыльскага раёна мае старажытную і багатую гісторыю. Упершыню ўпамінаецца з 15 стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Тут захавалася некалькі помнікаў архітэктуры і даўніны.


          У самым цэнтры мястэчка знаходзіца праваслаўная Мікольская царква. Сам старажытны храм не захаваўся, але побач з царквой ёсць мураваная двухярусная званіца і мураваная мемарыяльная капліца 19 стагоддзя.


         Капліца па сваёй архітэктуры вельмі простая. Але мае вялікую значнасць тое, у гонар чаго яна была пабудавана. Капліцу пабудавалі ў гонар адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі ў 1861 годзе. На капліцы захавалася мемарыяльная шыльда з надпісам і манаграмай імператара Аляксандра ІІ, які адмяніў прыгон у Расіі.


    Помнік узведзены ў другой палове 19 стагоддзя ў стылі неакласіцызму. Будынак цэнтрычны, у плане квадратны. Накрыты чатырохсхільным дахам. Над уваходам у капліцу знаходзіцца памятная шыльда з надпісам. У апошнія гады капліца была адрамантавана.


       У Цімкавічах захаваліся падмуркі і крыпта каталіцкага касцёла 17 стагоддзя Святога Міхаіла Архангела. Касцёл меў унікальныя роспісы. Помнік загінуў у час пажару ў 1985 годзе.


         У Цімкавічах была сядзіба, якая вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку тут гаспадарамі былі Алелькавічы, потым Хадкевічы, Сапегі і Радзівілы. Ад сядзібы захаваўся вялікі мураваны бровар.


       Цімкавічы – гэта радзіма класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900 – 1944). Тут прайшлі юнацкія гады пісьменніка і зараз працуе літаратурны музей.

Каментары

Усяго каментароў: 0