Капыль. Гандлёвыя рады.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., г. Капыль, Плошча Леніна, 2 А.
0
5
05.03.2025
Апісанне
На былой Гандлёвай плошчы, а зараз гэта Плошча Леніна, захавалася некалькі мураваных будынкаў былых крамаў. Плошча знаходзіцца ў гістарычным цэнтры мястэчка. Будынкі мураваныя, аднапавярховыя, атынкаваныя, узведзены ў стылі эклектыкі. У апошнія гады старажытныя будынкі былі адрамантаваныя. Зараз гэтыя дамы выкарыстоўваюцца па свайму непасрэднаму прызначэнню – тут працуюць крамы і кафэ.
На плошчы таксама знаходзіцца гарадскі сядзібны дом Клейнбартаў. Будынак мураваны аднапавярховы. Належыў Льву Клейнбарту (1875 – 1950) – журналісту і пісьменніку.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.15188434
Даўгата: 27.08925283
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Капыль. Гандлёвыя рады.
У гістарычным цэнтры Капыля на былой гандлёвай плошчы захавалася некалькі старажытных будынкаў дамоў гандляроў і крамаў. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі горад меў значную рамесную і гандлёвую інфраструктуру.
Упершыню Капыль згадваецца ў гістарычных крыніцах у 13 стагоддзі. На тэрыторыі горада захаваліся курганы і гарадзішча, якія ў 8 – 11 стагоддзях належалі дрыгавічам. У гістарычным цэнтры ёсць Замкавая гара, дзе ў 11 – 13 стагоддзях быў Дзяцінец і жыў князь з дружынай, а ў 14-18 стагоддзях быў драўляны замак з рэзідэнцыяй князёў Алелькавічаў і Радзівілаў.
У 14 стагоддзі Капыль становіцца цэнтрам асобнага княства з дынастыяй Алелькавічаў. У 14 стагоддзі будуецца драўляны Каталіцкі Касцёл. У 16 стагоддзі пабудавана царква і кальвінскі збор.
У 1612 годзе, калі памерла князёўна Соф'я – апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў, Капыльскае княства перайшло да роду Радзівілаў.
У 1652 годзе Капыль атрымаў Магдэбургскае права ад караля Уладзіслава Вазы, што дало вялікі штуршок для развіцця гандлю і рамяство. Атрымаў Капыль і герб "У залатым полі чорны паляўнічы рог". З гэтай прывілеі пачалі праводзіць кірмашы і кожны тыдзень таргі па пятніцах. У 17 стагоддзі ў горадзе працавала пяць цэхаў рамеснікаў: ганчарны, шавецкі, разніцкі, кравецкі і шапашны. У 1750 годзе ў мястэчку згадваецца ў дакументах 244 рамеснікі, якія складалі 20 розных прафесій.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Капыль увайшоў у склад Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1795 годзе ў Капылі працавалі 2 касцёлы, 1 царква, карчма і 3 млыны. У пачатку 19-га стагоддзя мястэчка належала Вітгенштэйну. У 1886 годзе працавалі касцёл, царква, 4 яўрэйскія сінагогі і малітоўныя школы, 87 магазінаў, бровар, млын і 6 заезных дамоў. У 1897 годзе працавала 92 крамы, заезны дом і 7 корчм.
У часы Першай сусветнай вайны і ў часы Рэвалюцыі Капыль быў пад акупацыяй нямецкіх войскаў, а потым польскіх войскаў. З 1924 года ўвайшоў у склад БССР.
Каментары
Усяго каментароў: 0