Капыль. Раённы краязнаўчы музей.
Музей
Беларусь, Гродзенская вобл., г. Капыль, Плошча Леніна, 4.
0
6
05.03.2025
Апісанне
У горадзе Капылі ёсць раённы краязнаўчы музей, які працуе з 1978 года.
Фонд музея налічвае больш за 24 тысячы экспанатаў. Музей мае некалькі калекцый: жывапіс, народнае ткацтва, археалогія, іканапіс і іншыя.
Экспазіцыя размяшчаецца ў некалькіх залах: "Археалагічная гісторыя Капыльшчыны", "Мястэчка Капыль", "Пачатковая школа канца 19-га стагоддзя", "Этнаграфія і побыт 19-га стагоддзя", "Мемарыяльны кабінет Г.М. Галубовіча", "Трагедыі і подзвіг", "Стагоддзе ХХ".
Ёсць таксама 2 філіялы: Дом-музей Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага ў пасёлку Семежава, і Музей этнаграфіі і побыту ў мястэчку Вялешына-1.
Перад музеем усталяваны помнік земляку - Цішку Гартнаму (1887 - 1937) - пісьменніку і палітыку, першаму кіраўніку БССР.
Вэб сайт:
http://kopyl.museum.by/beКатэгорыі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

Платна

Экспазіцыя

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.15212616
Даўгата: 27.09103046
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Капыль. Раённы краязнаўчы музей.
У самым цэнтры горада Капыль знаходзіцца раённы краязнаўчы музей. Пад музей перадалі старадаўні будынак 19-га стагоддзя, дзе раней працавала гарбарная майстэрня па вырабе і апрацоўцы скуры. Менавіта на гэтым гарбарным заводзе працаваў Цішка Гартны (1887 – 1937) - палітык і пісьменнік, першы кіраўнік Савецкай Беларусі.
Музей быў створаны яшчэ ў савецкі час. Рашэнне аб стварэнні музея было прынята ў 1978 годзе. Асноўны фонд музея налічвае больш за 20 тысяч экспанатаў і дакументаў. Плошча экспазіцыі каля 200 метраў квадратных. Музей мае некалькі калекцый: жывапіс, народнае ткацтва, Археалогія, іканапіс.
Экспазіцыя размяшчаецца ў некалькіх залах: "Археалагічная гісторыя Капыльшчыны", "Мястэчка Капыль", "Пачатковая школа канца 19-га стагоддзя", "Этнаграфія і побыт 19 стагоддзя", "Мемарыяльны кабінет Г.М. Галубовіча", "Трагедыі і подзвіг", "Стагоддзе ХХ". У археалагічнай калекцыі прадстаўлены ўнікальныя знаходкі, якія былі выяўленыя падчас раскопак у Капылі: хірургічны нож 13-га стагоддзя, пчаліныя соты 13-га стагоддзя, частка шлема 12 – 13 стагоддзя.
Асобная экспазіцыя прысвечана выбітным землякам. Родам з Капыльскага краю мастак і графік Генадзь Міхайлавіч Голубаў (1934-1992).
Музей мае два філіялы: мястэчка Семежава Дом-музей Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага і ў Музей этнаграфіі і побыту ў мястэчку Вялешына-1.
Каментары
Усяго каментароў: 0