Знай свой край

Знай свой край

Антопаль. Васкрасенская царква

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Антопаль, вул. Савецкая, 104

Апісанне

У самым цэнтры мястэчка Антопаль Драгічынскага раёна знаходзіцца праваслаўная драўляная царква ў гонар Васкрасення Хрыстова. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі на месцы старажытнага храма. Фундатарам святыні быў мясцовы памешчык князь Ю. Гедройц. Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. Інтэр'ер падзелены на 3 нефа. Ёсць іканастас з старажытнымі абразамі. Перад царквой знаходзіцца драўляная званіца 19 стагоддзя і мемарыяльная мураваная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

17.01.2025

Антопаль. Васкрасенская царква

Паміж Кобрынам і Драгічынам ёсць мястэчка Антопаль, які вядомы з гістарычных крыніц 18 стагоддзя. У мястэчку яшчэ засталіся старыя мураваныя дарэвалюцыйныя дамы і будынкі міжваеннай Польшчы. Ёсць таксама брукаваныя вуліцы.

Каларыт Антопалю надае ўдраўляная царква, якая была пабудавна ў 1854 годзе. Храм асвяцілі ў гонар Васкрасення Хрыстова. Фундатарам царквы быў мясцовы памешчык князь Юльян Гедройц. Новы будынак святыні ўзвялі на месцы старой царквы. У 1866 годзе каля царквы ўзведзена званіца.

Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлнага дойлідства з элементамі класіцызму. Будынак прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аформлены чатырохкалонным порцкам дарычнага ордэра. Над порцікам трохвугольны франтон з васьмігранным барабанам і купалам – цыбулінай. Таксама над апсідай узведзена меншага памеру вежачка на васьмігранным барабане з цыбулінай. Перад храмам двухярусная драўляная званіца, якая накрыта чатырохсхільным дахам.

У інтэр'еры ўнутраная  прастора падзелена чатырма калонамі на тры нефы. Над уваходам размяшчаюцца хоры. Ёсць іканастас 19 стагоддзя. Маюцца абразы 17 – 19 стагоддзяў: «Маці Божая Замілаванне», «Троіца новазапаветная», «Троіца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая Адзігітрыя Чанстахоўская», «Святы Ілля», «Спас пантакратар»,  «Пакланенне вешчуноў», «Спас з прадстаячымі», «Прарокі», «Свяціцель», «Аляксандр Неўскі» і іншыя.

Побач з глаўным фасадам царквы з правага боку пабудавана мураваная калона ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года.

Каментары