Таўкачэвічы-1. Гаспадарчы двор сядзібы Грабоўскіх.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Уздзенскі район, Таўкачэвічы - 1.
0
7
06.03.2025
Апісанне
Уздзенскі раён мае некалькі старажытных сядзібаў. Адна з іх была ў мястэчку Таўкачэвічы–1. Тут захаваліся парэшткі сядзібы Грабоўскіх: некалькі гаспадарчых мураваных пабудоў і парк з возерам.
Сядзіба спачатку належыла Радзівілам, потым некалькім іншым гаспадарам. У 18 стагодзі ад Завішаў перайшла да Грабоўскіх.
Да нашага часу застаўся мураваны трохпавярховы амбар і аднапавярховы будынак стайні. Таксама ёсць старажытны парк з прудам. Будынкі і парк знаходзяца ў занядбаным стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.45977057
Даўгата: 27.63905457
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.03.2025
Таўкачэвічы-1. Гаспадарчы двор сядзібы Грабоўскіх.
У мястэчку Таўкачэвічы-1 Уздзенскага раёна захаваліся гаспадарчыя будынкі і парк сядзібы Грабоўскіх. Сядзіба вядомая яшчэ з 16-га стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага, і належала магнатам Радзівілам. Потым некалькі гаспадароў памянялася. У 18 стагоддзі ад роду Завішаў перайшло да Грабоўскіх.
Сядзіба фарміравалася Грабоўскімі ў стылі класіцызму. Грабоўскія тут гаспадарылі больш за стагоддзе. Палац у сядзібе быў драўляны ў форме выцягнутага прамавугольніка. Была ўзведзена драўляная капліца ў 1860 годзе. Была пабудавана і пахавальня роду Грабоўскіх, якая не захавалася да нашага часу.
Сядзібу атачала высокая каменная агароджа з бутавага каменя. Агароджа была падобная на прыгонную сцяну. Каля палаца была пабудавана стайня. Будынак стайні захаваўся да нашага часу - цагляны аднапавярховы, атынкаваны.
Захаваўся таксама да нашага часу трохпавярховы каменны свіран. Узведзены будынак у канцы 18-га стагоддзя. Сцены зроблены з камянёў і дробных каменьчыкаў. Будынак выкарыстоўваўся для захоўвання збожжа. А на верхніх паверхах захоўваліся насенне агародных культур. На адной восі з свіранам была аранжарэя з гонтавым дахам і шклянымі бакавымі сценамі.
На тэрыторыя былой сядзібы захаваўся парк з векавымі дрэвамі і сажалка.
Каментары
Усяго каментароў: 0