Знай свой край

Знай свой край

Пратасаўшчына. Капліца-пахавальня Шастоўскіх.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, Пратасаўшчына.

Апісанне

У Пухавіцкім раёне ў мястэчку Пратасаўшчына пабудавана мураваная капліца-пахавальня Шастоўскіх. Капліца і брама знаходзяцца ў бліжэйшым лесе каля мястэчка. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Будынак у плане прамавугольны, узведзены з бутавага каменя і дробных камянёў у тэхніцы разынкавай кладкі.

Капліца знаходзіцца ў занядбаным стане і зарасла дрэвамі і хмызняком. Вароты перад капліцай складаюцца з чатырох чатырох каменных слупоў. Вароты ў апошнія гады адрамантаваны. Каб падысці і ўбачыць капліцу, неабходна апранаць зручны абутак.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.03.2025

Пратасаўшчына. Капліца-пахавальня Шастоўскіх.

     У мястэчку Пратасаўшчына Пухавіцкага раёна знаходзіцца каменная капліца Шастоўскіх. Пасёлак знаходзіцца на поўдзень ад вялікага мястэчка Шацк. І паміж вёскай Задашчэнне і Пратасаўшчына ў мясцовым лесе злева ад трасы знаходзіцца капліца.


         Мястэчка Пратасаўшчына ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіла ў склад Мінскага павета Мінскага ваяводства. Належала мястэчка вядомаму беларускаму шляхецкаму роду Аскерак. 


           Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе, мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі. У 19 стагоддзі Пратасаўшчына мела статус засценка ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ў мястэчку ўсяго мелася 10 двароў і 59 жыхароў.


       У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе гэтая тэрыторыя была пад акупацыяй кайзераўскіх нямецкіх войскаў. У пачатку 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі. У 1919-1920 гадах пад акупацыяй польскіх войскаў. З лета 1920 года зноў у складзе БССР.


        Каля Пратасаўшчыны ў бліжэйшым лесе ў 1860 годзе была пабудавана каменная Капліца–пахавальня, якая належала роду Шастоўскіх. Перад капліцай пабудаваныя каменныя вароты. Храм узведзены з бутавага каменя. Паміж вялікімі камянямі выкладзеныя ўзоры маленькімі каменьчыкамі ў тэхніцы так званай разынкавай кладкі. Будынак у плане мае прамавугольную форму. Капліца знаходзіцца ў занядбаным стане. Дах абваліўся.


     Брама перад капліцай складаецца з чатырох чацверыковых слупоў, якія выкананы ў той жа тэхніцы, што і капліца. Вароты ў апошнія гады адрамантаваны.

Каментары