Замосце. Парк у сядзібе Ельскіх.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі район, Замосце.
Апісанне
У мястэчку Замосце Пухавіцкага раёна захаваўся пейзажны парк і пруд на месцы былой сядзібы роду Ельскіх. У Замосці сядзіба была пабудавана ўжо ў 1860–я гады Аляксандрам Ельскім. У склад сядзібы ўваходзіў палац, фруктовы сад, парк з вадаёмамі і гаспадарчыя пабудовы. Палац быў драўляны прамавугольны у плане.
У палацы А. Ельскі стварыў музей старажытнасцей і сабраў вялікую бібліятэку. Тут мелася таксама калекцыя карцін вядомых мастакоў Беларусі і Еўропы. Частка кніг з бібліятэкі Ельскага знаходзіцца ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.03.2025
Замосце. Парк у сядзібе Ельскіх.
У Пухавіцкім раёне ў мястэчку Замосце захаваўся старажытны парк, які раней быў пры сядзібе вядомага беларускага роду Ельскіх.
Першапачаткова ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі маёнтак у Замосце належыў роду Прозараў. З 1785 года Замосце і суседняе мястэчка Дудзічы перайшло да роду Ельскіх. Першым гаспадаром тут быў Станіслаў Ельскі, а потым яго сын Караль Ельскі.
У Замосці сядзіба была пабудавана ўжо ў часы Расійскай імперыі ў 1860 – я гады. Будаваў сядзібу Аляксандр Ельскі, які быў малодшым сынам Караля. Аляксандр атрымаў маёнтак у Замосці ў 1857 годзе. Пасля смерці Аляксандра маёмасць перайшла да яго сына Яна з 1916 года.
Сядзіба была ўзведзена на беразе ракі Пціч. Сядзіба складалася з гаспадарскага дома, фруктовага сада, парка з вадаёмамі і гаспадарчыя пабудовы, якіх налічвалася больш за дзясятак.
Гаспадарскі палац меў прамавугольнік у плане. Будынак драўляны, аднапавярховы, узведзены на высокім цокалі. Накрыты будынак быў гонтавым дахам. Парадны фасад аформлены порцікам з чатырма калонамі. У палацы меліся калекцыя старажытных карцін, гравюр і бібліятэка. У палацы была зроблена капліца. Да палаца праз фруктовы сад вяла ўязная алея. Па краю сядзібы была яшчэ адна алея з топаля. Каля палаца быў невялікі пейзажны парк. У парку было два невялікіх пруда.
У 1864 годзе А. Ельскі стварыў у палацы музей старажытнасцей і бібліятэку: 20 тысяч рукапісаў і дакументаў, 7 тысяч кніг, 1 тысяча гравюр, нумізматычная калекцыя, археалагічныя знаходкі. У калекцыі карцін былі творы сусветнавядомых мастакоў: Рубенса, Веранэзэ, а таксама беларускіх мастакоў – Яна Дамеля, Апалінарыя Гараўскага, Валенція Ваньковіча і іншых.
Перад Першай сусветнай вайной калекцыі былі вывезены ў Кракаў. Да нашага часу захаваўся часткова пейзажны парк і пруд. Ёсць фатаздымкі палаца і капліцы, інтэр'ераў будынка.