Хатляны. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Уздзенскі раён, Хатляны.
0
4
06.03.2025
Апісанне
Уздзенскі раён мае некалькі старадаўніх храмаў. Адзін з самых арыгінальных знаходзіцца ў мястэчку Хатляны. Праваслаўны храм пабудаваны на ўзгорку, і асвяцілі яго ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Пяцікупальны храм быў узведзены ў 19 стагоддзі на грошы роду Завішаў. У царкве быў двух'ярусны іканастас і было два Евангеллі. Побач была ўзведзена званіца. Да прыходу адносілася 8 вёсак і мястэчак. Некалькі гадоў таму царква моцна пашкоджана пажарам. Святыня зноў адбудавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.40296784
Даўгата: 27.56077421
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.03.2025
Хатляны. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
У цэнтры мястэчка Хатляны узвышаецца на пагорку праваслаўная драўляная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Праваслаўны пяцікупальны храм быў узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1879 годзе. Храм пабудаваны па фундацыі роду Завішаў.
У 19 стагоддзі ў царкве быў двухярусны іканастас з 13 абразамі. Меліся царкоўныя рэчы: два сярэбраныя паціра, напрастольны крыж, два евангелія. Адно евангеліе ў сярэбраным акладзе, а другое ў медным. У царкоўным архіве меліся метрычныя кнігі з 1797 года. Побач з царквой была званіца і тры звона. Самы вялікі звон важыў 4 пуда.
Да царквы было прыпісана пяць могілак з капліцамі. Да прыхода адносілася 8 вёсак і мястэчак. Прыхаджан было мужчын 1190 чалавек і жанчын 1175 чалавек. Пры храме служыла два святара: псаломшчык і настаяцель. Мелася царкоўная зямля 70 дзесяцін. Пры храме была царкоўная сядзіба: дом для святара, сарай для скаціны, два амбара і гумно. У псаломшчыка быў дом, сарай і гумно. Пры святыні працавала царкоўна–прыхадское вучылішча і царкоўна–прыхадское папячыцельства.
Некалькі год таму помнік архітэктуры моцна быў пашкоджаны ў час пажару. Потым храм аднавілі. Царква дзейнічае.
Каментары
Усяго каментароў: 0