Знай свой край

Знай свой край

Цясноўка. Сядзіба Лабецкіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі район, Цясноўка.

Апісанне

У мястэчку Цясноўка Клецкага раёна пабудавана сядзіба роду Лабецкіх. Сядзіба ўзведзена ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Дамінантай сядзібы з'яўляецца мураваны палац. Будынак узведзены ў другой палове 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. Парадны ўваход аформлены дарычным порцікам. Каля палаца ёсць невялікі парк і цэнтральная алея. Да нашага часу захавалася некалькі мураваных і драўляных гаспадарчых пабудоў. Палац знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.03.2025

Цясноўка. Сядзіба Лабецкіх.

   У Клецкім раёне у мястэчку Цясноўка знаходзіца сядзіба, якая належыла роду Лабецкіх. Цясноўка размяшчаецца прама на трасе Р–43 Слуцк–Івацэвічы і таму даехаць да помніка вельмі проста.


      Сядзіба пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі. Знаходзіцца сядзіба на прыподнятым пагорку і займае плошчу прыкладна сямнаццаць гектараў. Галоўным планіровачным элементам сядзібы з'яўляецца алея з дуба і клёна.


      Мураваны палац пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя. Будынак атынкаваны і накрыты чатырохскатным дахам. У палацы ў інтэр'еры былі каляровыя роспісы. Парадны ўваход аформлены чатырохкалоным порцікам з выкарыстаннем дарычнага ордэра. Порцік аформлены трохкутным франтонам і накрыты двухскатным дахам. У апошнія гады будынак знаходзіцца ў занядбаным стане – дах абваліўся.


         Перад палацам зроблена пасадка розных парод дрэў: лістоўніца, каштан, туя, клён і ясень. З правага боку ад галоўнай алеі пабудаваны гаспадарчыя будынкі: стайня, драўляны амбар і іншыя пабудовы. Каля алеі пасаджаны пладовы сад. 

Каментары