Знай свой край

Знай свой край

Ёдчыцы. Пакроўская царква.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі раён, Іодчыцы.

Апісанне

У мястэчку Ёдчыцы Клецкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная Пакроўская царква. Першая царква была пабудавана ў Ёдчыцах у 1801 годзе. У 1856 годзе будынак адрамантаваны. Пры храме працавала царкоўна-прыходская школа.

Новы храм узведзены за сродкі вернікаў з 1905 па 1914 гады. Царква пабудавана ў неарускім стылі. Складаецца будынак з 4 асноўных архітэктурных частак. У інтэр'еры ёсць аднаярусны іканастас. Помнік адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

08.03.2025

Ёдчыцы. Пакроўская царква.

      У Клецкім раёне ў цэнтры мястэчка Ёдчыцы на ўзгорку пабудавана драўляная праваслаўная Пакроўская царква. Побач з Ёдчыцамі ідзе траса Р–43, таму вельмі проста пад'ехаць і ўбачыць гэты помнік архітэктуры.


       Першы храм пабудавалі ў мястэчку ў 1801 годзе. Царкву асвяцілі як Пакроўскую. У 1856 годзе царква адрамантавана за сродкі князя Радзівіла, які быў уладальнікам мясцовага маёнтка.

       З 1864 года працавала царкоўна-прыходская школа. У склад парафіі ўваходзіла некалькі вёсак і мястэчак: Кунцаўшчына, Урведзь, Комлеўшчына, Макраны, Малая і вялікая Балвань, Нагорнае, Цецяровец. Святарамі пры храме былі Яфрэм Стыпура (1800-1864), а затым Адам Валасовіч (1864-1902).


         У часы Расійскай імперыі ў 1905 годзе ўдзельнікі руска–японскай вайны гарадка Ёдчыцы стварылі ініцыятыўную групу, якая займалася пабудовай храма. У 1905 годзе пачалося будаўніцтва храма. Асвяцілі храм у 1914 годзе. Святыня ўзведзена за сродкі вернікаў.


         У часы Вялікай Айчыннай вайны гітлераўцы арыштавалі настаяцеля храма і саслалі яго ў канцлагер.


      Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства ў неарускім стылі. Складаецца будынак з чатырох асноўных архітэктурных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам надбудавана двух'ярусная вежа-званіца васьмярык на чацверыку.

     У інтэр'еры аднаярусны іканастас на 7 абразоў.

Каментары