Знай свой край

Знай свой край

Кунцаўшчына. Царква Казанскай іконы Маці Божай.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Клецкі раён, Кунцаўшчына.

Апісанне

У Клецкім раёне ў мястэчку Кунцаўшчына знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Казанскай іконы Маці Божай. Храм пабудаваны на мясцовых могілках у часы Расійскай імперыі на мяжы 19-20 стагоддзяў.

Помнік архітэктуры створаны ў стылі народнага дойлідства і складаецца з трох асноўных архітэктурных частак. Над бабінцам надбудавана шматгранная вежа-званіца. Побач з храмам знаходзіцца драўляная капліца. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

09.03.2025

Кунцаўшчына. Царква Казанскага абраза Маці Божай.

     У мястэчку Кунцаўшчына Клецкага раёна знаходзіца драўляная праваслаўная царква і гаспадарчы двор Вайніловічаў. Мураваны аднапавярховы палац Вайніловічаў не захаваўся да нашага часу. Ёсць некалькі мураваных гаспадарчых будынкаў, якія ўзведзены з чырвонай цэглы.


       Праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Казанскага абраза Маці Божай, пабудавана на мясцовых могілках. Храм узведзены на мяжы 19 – 20 стагоддзяў ў часы Расійскай імперыі. Будынак пабудаваны на мясцовых могілках.


       Помнік створаны ў стылі беларускага народнага дойлідства. Складаецца з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Прыбудавана да храма бакавая рызніца. Над галоўным фасадам маецца трохвугольны франтон. Над прытворам надбудавана шматграная вежа–званіца. Над асноўным аб'ёмам знаходзіца невялікі купал–цыбуліна на шматграным барабане. У інтэр'еры ёсць драўляны аднаярусны іканастас.


       Побач з храмам пабудавана чацверыковая драўляная капліца. У апошнія гады царква адрамантавана.

Каментары