Янавічы. Сядзіба Бжазоўскіх-Яленскіх.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Клецкі раён, Янавічы.
Апісанне
У Клецкім раёне ў мястэчку Янавічы знаходзіцца панская сядзіба Бжазоўскіх-Яленскіх.
У розныя часы Янавічы належалі розным гаспадарам. У пачатку 20-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі сядзібу ў янавічах набывае род Яленскіх. Сядзіба належала ім да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе.
У сядзібе ў 18 стагоддзі пабудаваны каменны аднапавярховы палац у стылі класіцызму. Пасаджаны невялікі парк і ўзведзены гаспадарчы двор.
Хоць сядзіба даволі старая, многія будынкі захаваліся да нашых дзён, аднак цяпер яны закінутыя. Самым старажытным збудаваннем гэтай сядзібы з'яўляецца капліца. На яе сцяне паказаная дата-1772 год, якая афіцыйна лічыцца часам яе пабудовы.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.03.2025
Янавічы. Сядзіба Бжазоўскіх-Яленскіх.
У мястэчку Янавічы Клецкага раёна знаходзіцца панская сядзіба, якая належала розным шляхетным родам. У пачатку 19-га стагоддзя ў часы Расійскай імперыі Янавічы належалі Бжазоўскім. Наступнымі гаспадарамі мястэчка былі Вайцяхоўскія. Затым былі Пілеўскія.
У пачатку 20-га стагоддзя ў 1910 годзе сядзібу ў янавічах набыў Эдвард Яленскі. І гэтая сядзіба належала Яленскім да прыходу савецкай улады ў 1939 годзе. Апошнім гаспадаром маёмасці быў сын Эдварда - Альгерд Яленскі (1881-1939).
У сядзібе быў пабудаваны каменны палац у канцы 18-га стагоддзя, або ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. У канцы 18 стагоддзя быў пасаджаны парк. Сядзіба пачала фарміравацца ў канцы 18-га стагоддзя ў рэгулярным стылі. Раней на месцы сядзібы быў напэўна замак, ад якога захаваліся фрагменты вала і рова.
Сядзіба пабудавана на беразе невялікай ракі Лань. У склад сядзібы ўваходзіў гаспадарскі палац, флігель, вяндлярня, лядоўня, свіран, гаспадарчы двор і парк.
Палац аднапавярховы, каменны, накрыты вальмавым дахам з мансардай. У інтэр'еры былі парадная зала, гасцёўня, вестыбюль, жылыя пакоі, якія ўпрыгожвалі кафляныя печы. Парк зусім невялікі - каля двух гектараў. Праз парк зроблены водны канал. Быў раней мост і жалезныя вароты.
На сённяшні дзень захаваўся былы гаспадарскі палац, фрагмент парку і некалькі гаспадарчых пабудоў.