Знай свой край

Знай свой край

Сынкавічы. Царква Святога Міхала Арханёла.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, в. Сынкавічы

0

323

10.10.2024

Апісанне

Царква святога архангела Міхала - адзін з самых ранніх праваслаўных гатычных храмаў абарончага тыпу Вялікага княства Літоўскага. Ён знаходзіцца ў вёсцы Сынкавічы за 15 км ад горада Слонім. У народзе царкву называюць Міхайлаўская царква.

Катэгорыі

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.12318659
Даўгата: 25.15744416

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

10.10.2024

Унікальны помнік царкоўнай архітэктуры, адна з найстарэйшых цэркваў, царква-крэпасць.

Сынкавіцкая царква лічыцца самым загадкавым храмам Беларусі. Гісторыкі ўвесь час спрачаюцца аб яго ўзросце і паходжанні, ахутанымі таямніцай.

Адны лічаць, што будаўніцтва звязана з імем вялікага князя ВКЛ Вітаўта, які быў схоплены і зачынены ў Крэўскім замку князем Ягайлам. Аднак, яму ўдалося ўцячы і ён хаваўся ад пераследу на гэтых землях. Пасля прыходу да ўлады, Вітаўт вырашыў закласці царкву ў той мясцовасці, дзе знайшоў выратаванне, і загадаў узвесці ўнікальную царкву-крэпасць.

Таксама ёсць меркаванне, што царква святога архангела Міхаіла пабудавана ў першай палове 16 стагоддзя на сродкі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астроўскага.

А яшчэ кажуць, што падчас рэстаўрацыйных працаў, якія праводзяцца ў храме, выявілі надпіс пад тынкоўкай наогул з датай 1213 на старажытнагрэцкай мове са словамі апостала Іаана.

Храм з масіўнымі сценамі з цэглы выглядае як сапраўдная крэпасць. Высокія сцены маюць таўшчыню 1,5 м. Царква ўяўляе сабой трохнефны прастакутны будынак з чатырма абарончымі вежамі па вуглах і двухсхільным остроугольным дахам.

Сынкавіцкая царква пабудавана на ўзор Бернардынскага касцёла ў Вільні. Падобныя ёй царквы - царква Раства Багародзіцы ў Мураванцы за 30 км ад горада Ліда, Дабравешчанская царква ў Супраслі ў Польшчы.

Царква вядома па ўсёй Беларусі і за яе межамі дзякуючы цудатворнаму абразу Божай маці «Усецарыца». Тут знаходзіцца копія іконы, якая напісана спецыяльна для царквы святога архангела Міхаіла ў Сынкавічах на святой гары Афон у Грэцыі непасрэдна з арыгінала. Вернікі кажуць што нават копія мае дзіўную сілу і творыць сапраўдныя цуды.

Таксама царква славіцца незвычайным гучаннем званоў. Пяць званоў былі спецыяльна адлітыя для Міхайлаўскай царквы і па іх гучанні ў Беларусі ім няма роўных.

Сынкавіцкая царква - унікальны помнік царкоўнай архітэктуры, адна з найстарэйшых цэркваў. Яна з'яўляецца выдатным узорам праваслаўнай готыкі і царквы-крэпасці. Калі вы будзеце ў Слоніме праездам на машыне - абавязкова да наведвання!


Каментары

Усяго каментароў: 0