Азярніца. Царква Святога Мікалая Цудатворца.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі раён, Азярніца.
0
58
12.02.2025
Апісанне
У цэнтры вёскі Азярніца Слонімскага раёна ў 19 стагоддзі была ўзведзена Царква Святога Мікалая. Помнік пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У інтэр'еры знаходзяцца старажытныя іконы, і ў тым ліку абраз Божай Маці Жыровіцкай, які быў падораны імператарскай сям'ёй Раманавых у 1828 годзе. Будынак складаецца з чатырох асноўных архітэктурных частак: бабінец, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам надбудавана вежа-званіца. Вакол царквы каменны плот з бутавага каменя. Царква адрамантаваная ў апошнія гады. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.0731438
Даўгата: 25.00997978
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Азярніца. Царква Святога Мікалая.
У цэнтры мястэчка Азярніца Слонімскага раёна на самым пагорку пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Упершыню Азярніца сустракаецца ў гістарычных крыніцах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.
Адносілася да маёнтку Дзярэчын, дзе гаспадарамі быў род Капачэй. У пачатку 16 стагоддзя новымі гаспадарамі сталі Мілашэвічы. Потым перайшло мястэчка ва ўласнасць вялікіх князей літоўскіх. З 16 стагоддзя мястэчка ўваходзе ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства і належыла Івану Гарнастаю.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Азярніца ў складзе Расійскай імперыі Слонімскага ўезда Гродзенскай губерніі. На 1886 год у мястэчку налічвалася школа, сінагога, царква і было 39 двароў. У 19 стагоддзі сядзіба Азярніца была ўласнасцю святара Антона Аліфяровіча.
Пасля Рыжскага міру з 1921 года па 1939 год у складзе Польскай дзяржавы.
У цэнтры мястэчка ў 1867 годзе была ўзведзена царква Святога Мікалая. Помнік створаны ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Храм будаваўся на сродкі з казны і на гэта было выдаткавана больш 6 тысяч рублёў. Царква пабудавана каля магілы старшыны Азярніцкай воласці Матвея Міхайлавіча Макарэвіча, які быў забіты ў 1863 годзе ў час анцірасійскага паўстання.
У часы Вялікай Айчыннай вайны царква не працавала і ў будынку гітлераўскія захопнікі ўтрымлівалі палонных савецкіх салдат. Затым тут быў госпіталь, які арганізавалі партызаны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны службы ў храме аднавіліся
Каментары
Усяго каментароў: 0