Парэчча. Царква Святога Георгія.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Парэчча.
0
44
13.02.2025
Апісанне
У Слонімскім раёне ў мястэчку Парэчча пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Георгія. Храм узведзены па тыпавому праекту ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі на месцы старой драўлянай уніяцкай царквы. У савецкія гады храм быў зачынены і прыстасаваны пад склад. Пасля развала СССР вернуты праваслаўным вернікам. Будынак узведзены з цэглы і бутавага камяня і складаецца з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.16618554
Даўгата: 25.27316513
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Парэчча. Царква Святога Георгія.
У мястэчку Парэчча Слонімскага раёна на берагу ракі Шчара пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Георгія. Мястэчка Парэчча ўпершыню ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах у 17 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага.
У 1647 годзе мястэчка было ўласнасцю Гераніма–Андрэя Талькі ў Слонімскім павеце. Першая драўляная царква была пабудавана ў 17 стагоддзі па фундацыі Валовіча.
У часы Расійскай імперыі ў 1842 годзе ў час пажару старая ўніяцкая царква згарэла. Набажэнствы сталі адбывацца ў капліцы на могілках.
ў 1867 годзе была пабудавана мураваная праваслаўная царква на месцы старой царквы, якая належыла ўніяцкім вернікам. У савецкія часы царкву зачынілі і памяшканне было прыстасавана пад склад. У 1970 – я гады ў час пажара царква была моцна пашкоджана. Напрыканцы існавання СССР будынак вярнулі вернікам і быў распачаты рамонт.
Царква пабудавана ў рэтраспектыўна – рускім стылі з бутавага камяня і цэглы. Складаецца з кананічных чатырох асноўных архітэктурных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена вежа – званіца васьмярык на чацвярыку.
Каментары
Усяго каментароў: 0