Збочна. Царква Узвіжэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Збочна.
0
57
13.02.2025
Апісанне
У Слонімскім раёне ў мястэчку Збочна пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Узвіжэння Святога Крыжа. Першы храм тут быў пабудаваны яшчэ ў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Новую царкву ўзвялі ў 19 стагоддзі ў перыяд Расійскай імперыі. Пасля вайны храм зачынілі. Зноў пачала працаваць святыня з 1991 года. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.06570147
Даўгата: 25.04437287
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.02.2025
Збочна. Царква Узвіжэння Святога Крыжа
У мястэчку Збочна Слонімскага раёна пабудавана драўляня царква Узвіжэння Святога Крыжа. Храм знаходзіца на пагорку і акружон мураванай агароджай з бутавага камяня.
Першая царква ў мястэчку была пабудавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 17 стагоддзі. Храм знаходзіўся на мясцовых могілках. Новую драўляную праваслаўную царкву пабудавалі ў часы Расійскай імперыі ў 1850 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны святыню зачынілі. Перадалі будынак вернікам і правялі рамонт у 1991 годзе. Царква дзейнічае.
Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца царква з трох асноўных архітэктурных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана чацверыковая вежа – званіца, якая завершана васьміграным барабанам і шатром – цыбулінай. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам.
На ўскрайку мястэчка ёсць гарадзішча – помнік археалогіі.
Родам з гэтага краю, з самога мястэчка Збочна беларускі драматург, празаік і пісьменнік Кандрат Лейка (1860 – 1921). Ён вучыўся пад Гродна ў Свіслачы ў гімназіі. Пачаў у 1880 – х пісаць вершы для дзяцей на беларускай мове. Друкаваўся ў беларускіх газетах. У Вільні выдаў асобным выданнем п'есу «Снатворны мак» у 1912 годзе, якая лічыцца першай п'есай для беларускага лялечнага тэатра.
Каментары
Усяго каментароў: 0